«Кляшторнаўскія чытанні»


26. 04. 2013
Просмотров: 4 277
Мазго А.В., намеснік дырэктара сеткі бібліятэк Лепельскага раёна.

18 красавіка 2013 года ў Лепельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю паэта-земляка Тодара Кляшторнага.

На канферэнцыю былі запрошаны родныя паэта, навукоўцы, якія займаюцца даследчай працай па вывучэнню жыццёвага і творчага шляху паэта, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ горада і раёна, супрацоўнікі краязнаўчага музея, удзельнікі паэтычнага клуба “Выток”, бібліятэкары сеткі бібліятэк.

У чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі была аформлена выстава-прысвячэнне: “Кранаў душу і сэрца лірай”(Т.Кляшторнаму - 110 год).

Навукова-практычную канферэнцыю адкрыла дырэктар сеткі бібліятэк Тарасава Ірына Уладзіміраўна. З прывітальным словамда прысутных выступіла начальнік аддзела культуры Лепельскага райвыканкама Бароха Тамара Максімаўна.

Асаблівасці паэтычнай творчасці Тодара Кляшторнага” - так гучала тэма выступлення кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай літаратуры БДУ Багдановіч Ірыны Эрнэстаўны.

Сваю зацікаўленасць да перакладаў твораў Тодара Кляшторнага выказаў кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ – Кенька Міхась Паўлавіч.

Настаўніца беларускага языка і мовы Каменскай сярэдняй школы-сад Барадзіна Ганна Антонаўна разам з вучнямі даследвалі цікавы напрамак у творчасці Тодара Кляшторнага “Каляронімы ў творчасці Тодара Кляшторнага”(Каляронім – складаны назоўнік, першая аснова якога – колер, а другая – онім, што азначае імя. Атрымліваецца імя, назва колеру). Выступленне суправаджалася слайд-прэзентацыяй.

Педагог дадатковай адукацыі аддзела патрыятычнай і краязнаўчай працы ўстановы дашкольнай адукацыі “Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі”, Каўпак Ніна Рыгораўна, была асабіста знаёма са старэйшай дачкой паэта – Тадзіянай Тодараўнай. Сваё выступленне Ніна Рыгораўна прысвяціла паэтычнай творчасці Тадзіяны Тодараўны для дзяцей і творчасці Тодара Кляшторнага. Таксама, Ніна Рыгораўна пазнаёміла прысутных з работай аб’яднання па інтарэсам “Літаратурнае краязнаўства ўстановы дашкольнай адукацыі“Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі”. (Выступленне суправаджалася слайд-прэзентацыяй) і графічнай работай студэнта першага курса БДУ Буйко Цімура, на стварэнне якой вялікі ўплыў зрабіў верш Тодара Кляшторнага - “Раніца”.

Асабістае месца ў рабоце навукова-практычнай канферэнцыі займала выступленне малодшай дачкі паэта – Майі Тодараўны. З вялікім задавальненнем удзельнікі канферэнцыі слухалі “песню трагічнага часу бацькі-паэта”. Шчыры аповед Майі Тодараўны акунуў кожнага слухача ў той незабыўны час, які перажыў паэт.

У заключэнні навукова-практычнай канферэнцыі ўдзельнікі канферэнцыі малі магчымасць здзейсніць віртуальнае падарожжа па Каменскай бібліятэцы-музею Тодара Кляшторнага “Я тут душою заміраў і жыў”, падрыхтаванае аддзелам бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі.

Па заканчэнню “Кляшторнаўскіх чытынняў” родные паэта і госці наведалі Каменскую бібліятэку-музей Тодара Кляшторнага, каб яшчэ раз дакрануцца да літаратурнай спадчыны паэта.

Зроблены першы крок у правядзенні “Кляшторнаўскіх чытанняў” на Лепельшчыне. Мы спадзяёмся, што гэта стане добрай традыцыяй для ўсіх прыхільнікаў творчасці паэта-земляка Тодара Кляшторнага.

“Не шкада рассыпаных гадзінаў:

Мы жылі, жывём і будзем жыць…”







ОБСУЖДЕНИЕ



26 апр 2013 в 20:25 — 6 лет назад

Дапоўню. Старэйшую дачку Тодар і Яніна Кляшторныя назвалі Тадзіяна (па-руску - Тодияна). Дзіўнае імя, праўда? Больш таго - адзінае ў свеце. Дык што яно азначае? А вось што. Тод і Яна = народжаная ад Тодара і Яны (Яніны).



27 апр 2013 в 09:39 — 6 лет назад

Тодар, это Толик? Слайд-шоу в 21-ом веке... Непонятно написано.


27 апр 2013 в 09:42 — 6 лет назад

Тодар это тодар, имя по-ходу польское.....



27 апр 2013 в 09:45 — 6 лет назад

Хотя нет, погуглила и нарыла что это белорусское имя производное от Федора, в белорусском звучании. Во как!



27 апр 2013 в 09:47 — 6 лет назад

Фёдар народные формы: Хведар, Ходар, Тодар, церк. (правосл.) Феадор Федзя, Фядорка, Хведась, Хведзік, Хведзь, Хвядук, Хвеська, Хведша, Ходась, Ходзька, Ходзік, Хадась, Хадаш, Ходка, Тодка, Тадась, Тодзька, Тадарук, Тадарэц, Тодаш, Тодзік, Тадук, Тадусь Феодор Theodorus От древнегреч. имени Θεόδωρος (Теодорос): θεός (теос), "бог, божество" + δῶρον (дорон), "дар, подарок" http://kurufin.ru/html/Belarusian/Belarusian_f-h.html#Theodorus



27 апр 2013 в 09:57 — 6 лет назад

Валацуга должен знать. Тогда непонятно про Тодияну.


27 апр 2013 в 10:13 — 6 лет назад

Я так понимаю что он назывался на белорусский манер и дочь назвали исходя из белорусского звучания Тодар



27 апр 2013 в 10:20 — 6 лет назад

Большевики паспортного стола такое имя бы зацензурили. В то время было модно Даздраперма.


27 апр 2013 в 10:27 — 6 лет назад

Рабілі і бальшавікі пралікі. А чаму



27 апр 2013 в 10:40 — 6 лет назад

Не туды ціскануў, прабачце. А чаму Тадзіяна? Я ж ужо тлумачыў, што гэта вытворнае ад бацькоў Тодара і Яні (Яніны). Г.зн. Тодар і Яна стварылі Тодияну. У белмове літара о не пад націскам не бывае, бо пераходзіць у а, а замест д перад мяккай галоснай пішацца дз. Адсюль і атрымалася Тадзіяна.


Просьба да Макошы: калі ласка, адкапай там жа вытворныя ад рускага імя Владимир, каб было зразумела, чаму я Валадар.



27 апр 2013 в 10:55 — 6 лет назад

Валацуга, паспытаю)))))))))



27 апр 2013 в 11:02 — 6 лет назад

Валацуга, связи имени Валадар с Владимиром не нашла. Его позиционируют как самостоятельное. Если брать имя Уладзимер то пишут следующее: Уладзімір Уладзімер Валодзя, Валодзік, Валодзька, Валодусь, Уладак, Ўладак, Уладзя, Ўладзя, Улад, Ўлад, Уладзісь, Ўладзісь, Уладзік, Ўладзік Владимир Wladimirus, Vladimirus От древнерусск. имени Володимѣръ, происх. либо от "володѣти" (владеть) + "мир", либо от древнесканд. имени Valdimárr: valdr (властелин, правитель) + mærr (знаменитый, славный) (ср. древнегерм. Waldomar, Valdemar) Но смысл ему придается такой же как и Уладзимиру.








Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий


Copyright © 2007 - 2019 — Леонид Огурцов


Пользовательское соглашение

НА ГЛАВНУЮ