ПРОИСШЕСТВИЯ

Тарнада ў Лядненскай Слабодцы


28. 06. 2016
Просмотров: 5 766
Васіль МАТЫРКА. Лепельский край. Фота аўтара.



Самы вялікі ўрон быў нанесены дому, дзе жыве маладая сям’я Васіля і Валерыі Таран. За хвіліну на ім не стала страхі, абвалілася частка цаглянага франтона.

Кажа Валерыя Таран:

Гэта было жудасна і страшна. Калі абрынуўся дах і франтон, з гарышча ў хату заляцелі клубы пылу, нічога не было відаць. Страпілы, латы, абломкі шыферу заляцелі за 20 метраў, у агарод. У двары стаялі дзве машыны. Адна, “Рэно”, была адразу за домам, сцяна яе прыкрыла, а другой, “Аўдзі”, дасталося па поўнай: дошка ўляцела ў задняе шкло, нейкім аскепкам парвала жалеза на крышцы багажніка. Абарвала электраправодку, драты ляжалі на зямлі, пакуль не пад’ехалі электрыкі і не абрэзалі іх. Дом застрахаваны, будзем звяртацца ў дзяржстрах.

Іх суседкаМарыя Фёдараўна Ханяк, пенсіянерка, дапаўняе:

Не дай Бог, якога страху мы з унучкай перажылі. Раптоўна навокал паўстала белая сцяна вады, з вакна плоту не было відаць, а гэта метры тры. Раптам як завые ў куце! А праз хвіліну гляджу ў другое вакно – у суседнім доме даху няма! Як сціхла стыхія зусім, выйшлі, агледзелі сядзібу. На наша шчасце, у нас нічога не паламала, толькі ў шыльдзе з нумарам дома 21 адзінку адарвала.

У астатніх сядзібах урон быў нанесены значна меншы, сарвала па тры-пяць лістоў шыферу.

У доме Аляксандра Труфанава праз дзірку ў даху працякла вада, прамачыла нядаўна адрамантаваныя столь і сцены. Магчыма, зноў запатрабуецца іх рамантаваць.

Ля сядзібы Мікалая Хомчанкі “тарнадам” (так кажуць вяскоўцы) зваліла векавую ліпу. На шчасце, дрэва не парвала электралініі, не абрынулася ні на гаспадарчыя, ні на жылыя пабудовы, толькі перакрыла праезд па вуліцы. Раней вяскоўцы некалькі разоў звярталіся пісьмова і вусна да старшыні Лепельскага сельвыканкама Адама Ташліковіча, каб дапамог у абпільванні векавых дрэваў, бо тыя ўяўляюць рэальную небяспеку для ліній электраперадач і пабудоў, аднак воз і цяпер там.

Трактарам ліпу сцягнулі на ўзбочыну, Мікалай Хомчанка радуецца, што абыйшлося без аварый ды прымерваецца, як папілаваць яе на дровы.

Урон нанесены амаль кожнай гаспадарцы, але нязначны, у асноўным ветрам паламала ды пакруціла пладовыя дрэвы: яблыні, грушы, слівы.







ОБСУЖДЕНИЕ



03 июля 2016 в 12:41 — 3 года назад

Да пишите вы по Русски, читать противно..



03 июля 2016 в 14:40 — 3 года назад

Михаил, а воспользоваться Google переводчиком или установить и пользоваться Google Chrome (там есть кнопка "Перевести эту страницу") уровень развития не позволяет?



22 июля 2016 в 08:14 — 3 года назад

Правильно задала вопрос Мария Михаилу " Уровень развития не позволяет?" дед-всевед.








Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий


НА ГЛАВНУЮ