РАСКОПКИ

Археологи такого «улова» не ожидали!


10. 07. 2019
Просмотров: 3 576
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ)

Мне позвонила сестра-питерчанка. Спросила, какого древнего человека нашли за Веребками. В интернете прочитала. А я, уроженец Веребок, и не знаю этакой новости! В Веребки!

Что археологическая экспедиция располагается в конце дамбы Веребского канала, знал с прошлых исследований, во время которых раскапывали Пригожую веретею. От центра моста через канал в Веребках до эпицентра лагеря археологов навигатор отсчитывает 1,13 километра. В первую очередь обустраиваю собственное жилище.

Немного припозднился. Главные копатели разъехались вчера. Остались лишь руководители приводить в порядок стоянку. Что ж, буду писать со слов главного лепельского искателя Валеры Тухто и археолога из Академии наук Максима Чернявского. Находки мне покажут, а снимки со стоянки первобытного человека в урочище Дубовец попрошу у Тухты.

Моё опоздание на раскопки пришлось кстати в смысле осмотра экспонатов. Их разложили для сортировки и упаковки в пакеты.

В основном это фрагменты керамики.

Их множество. Поэтому больше интересуют отдельные части орудий труда и боевого или охотничьего оружия. Это наконечники дротика, копья.

С виду неказистый нож из кремня очень даже острый. Неудобен, конечно, без рукоятки.

Но её ещё не изобрели, ведь всеми древними предметами пользовались аж пять тысяч лет назад, т.е. в третьем тысячелетии до нашей эры. Срок, несомненно, нереально давний. Как же жили люди тогда? Сейчас о том и спрошу у главного археолога Чернявского. Вон как разбирается в каждой мелочи, которая для непосвящённого человека является всего лишь ненужным черепком.

- А распавядзі, Максім, нам, дылетантам у археалогіі, як жылі людзі на месцы раскопак у такі старадаўні час, бо мае веды гісторыі Дубаўца сягаюць усяго толькі ў перыяд, калі там жыў Мікола Дубоўскі да выгнання яго сям’і з хутара нашэсцем калектывізацыі сялянства…

- На Дубаўцы была, хутчэй за ўсё, часовая стаянка першабытнага чалавека. На ёй не жылі круглы год, а прыходзілі на выспу пазней зніклага вялікага возера на нейкі час – месяц-два - у цёплы перыяд году.

- Выходзіць, людзі прыходзілі з асноўнага месца жыхарства, каб назапасіць на зіму рыбы…

- У іх было гадавое кола, па якому рухаліся. Стаянкі стваралі праз некалькі дзясяткаў кіламетраў адна ад другой. Выбраўшыся з зімовага лагеру і атабарыўшыся на новым месцы, пачыналі назапашваць харчы. Калі аб’ядалі навакольныя расліны, ягады, вылоўлівалі найбольш буйную рыбу, забівалі звяроў, і аднаго дня рабілася мала для забеспячэння сябе харчаваннем, здымаліся і пераходзілі на новае месца. Рабілі пераходы з мінімальным рыштункам, пакідаючы лішняе ў часовых паселішчах, якія знаходзіліся на адлегласці дзённага пераходу адно ад друга.

- Колькі жыхароў налічваў часовы стан першабытных людзей?

- Мо тры ці чатыры дзясяткі чалавек. Для лепшага ўяўлення тагачаснага жыцця трэба ведаць, што на сучаснай Лепельшчыне тады жыло прыкладна сто чалавек, а на тэрыторыі цяперашняй Беларусі налічвалася столькі людзей, колькі цяпер жыве ў Лепелі.

- Да якой расы адносіліся тыя людзі?

- Ніхто таго не ведае. Можна толькі фантазіраваць. Адназначна тое, што не негроіды. Дапускаю, што гэта былі нашыя далёкія продкі, паколькі на поўначы Беларусі людзі мяняліся мінімальна. Тут жылі генетычна класічныя беларусы.

- Як доўга праходзілі раскопкі?

- Тыдзень: з панядзелка 1 ліпеня па суботу 6-га.

- “Ураджай” атрымалі багаты?

- Вельмі багаты. Нечакана багаты.

- Якія са шматлікіх знаходак ты лічыш найбольш сенсацыйнымі?

- Да сенсацыйных знаходак можна, несумненна, аднесці бурштынавую падвеску.

Гэта чыста балтыйскі бурштын. Прышэльцы з Балтыкі прынеслі яго сюды як прадмет абмену ў першай палове трэцяга тысячагоддзя да нашай эры. Той перыяд адносіцца да Усвяцкай культуры плямён сярэдняга неаліту. Тагачасны бурштын лёгка адрозніваць, бо тады выкарыстоўвалі прыродныя кавалачкі скамянелай смалы, якую знаходзілі на беразе Балтыйскага мора, і свідравалі ў іх адтуліны. Апрацоўваць бурштын, надаючы яму розныя геаметрычныя формы ці выявы прылад працы, пачалі значна пазней. Дубавец – пятае месца ў Беларусі, дзе знойдзены балтыйскі бурштын пяцітысячагадовай даўніны.

Другая сенсацыйная знаходка – складзены чалавечы касцяк.

Пакуль не магу сказаць, пахаванне гэта ці нейкі рытуал. Парэшткаў чалавека на поўначы Беларусі знойдзена вельмі і вельмі мала. Адзінкі. У асноўным захаваліся яны ў тарфяніках.

- А ляжаў шкілет у звычайным становішчы?

- Не. Гэта не пахаванне. Даўжыня касцяка складаецца з галавы і галёначнай косткі. Чэрап ляжаў цемем уніз. Дап яго прыстащлены галёнки. Пакладзены таз. Наверх ускладзены іншыя косткі.

- Можа косці складвалі ў кучу пасля таго, як труп расклаўся?

- Пакуль не ведаю гэтага. Можа такі быў стыль пахавання. Можа існаваў такі магічны рытуал. Можа суседа забілі, расчлянілі, а косткі склалі ў кучу. Адказ трэба шукаць.

- Які далейшы лёс знаходак?

- Касцяк здам антраполагам, бо я не спецыяліст па чалавеку. Археалагічны матэрыял буду даследаваць сам. Частку яго, у тым ліку падвеску, па восені ці напачатку зімы мяркую аддаць у Лепельскі краязнаўчы музей.

- Самую каштоўную знаходку аддасі ў музей, а менш значныя пакідаеш сабе?

- Я б аддаў усе, аднак існуе археалагічны прынцып, каб калекцыя з помніку захоўвалася ў адным месцы: ці ў музеі, ці ў якіх-небудзь фондах, ці дзе яшчэ, але каб усё ляжала разам: і каштоўнае і не зусім. Гэта для таго, каб спецыяліст, які возьмецца вывучаць той перыяд і тую мясцовасць, мог убачыць усё і апрацаваць. Але праблема ў тым, што сучасныя музеі не бяруць масавы матэрыял. Ён ім непатрэбны. Гэта для іх смецце. Яны бяруць на баланс толькі тое, што можна выставіць у экспазіцыю. Астатняе – дадатковая адказнасць, лішнія клопаты. Штосьці паломіцца, штосьці згніе, а праверка прычэпіцца. Таму мы спынілі супрацоўніцтва з мясцовымі музеямі. Бурштын з Дубаўца настолькі ўнікальная знаходка, што лічу: яна павінна захоўвацца на Лепельшчыне. Дырэктарка мясцовага музею згодна ўзяць падвеску, бо гэта такі экспанат, якім хваляцца, і месца якому ў экспазіцыі, а не ў сутарэннях, дзе схаваныя фонды.

- Ці збіраешся ў будучыні працягнуць даследаванні на Дубаўцы?

- Безумоўна. Сёлетнія знаходкі натхнілі на тое.

Может кому-то это и неинтересно, но я был поражён услышанным о находках, о жизни на моей родине пять тысяч лет назад, об отношении музеев к археологическим ценностям. Но вот сам процесс раскопок проспал. Спохватился, когда он практически закончился. Потому рассказать о работах на Дубовце попросил главного лепельского волонтёра Валерия Тухто.

От него узнал, что за время раскопок участие в них приняли около сотни человек. Одновременно наибольшее количество волонтёров-археологов составляло полсотни. Одни приезжали, другие уезжали.

Волонтёрами были ученики и учителя Слободской средней школы и гимназии. Они организованно жили в лесном лагере на берегу реки Берещи. Поодиночке приезжали юные копатели из Чехии, Новополоцка, Городоччины… Настя Стельмах из Борисова всё сокрушалась, что её скрупулёзная переборка песка не приносит результатов, и вдруг ошарашила всех участников раскопок. Это она в грязном камешке разглядела янтарную подвеску.

Многим было чем похвастаться.

Каждый что-то обнаружил. На всю жизнь запомнится находка наконечника дротика.

Погода всячески мешала археологам. Дожди шли ежедневно и по многу раз. Земля расквасилась. Копались в торфяной каше.

Но не ныли. Не внимали просьбам родителей возвратиться в тёплый дом.

И были вознаграждены приятными воспоминаниями на всю жизнь.

Разве ж можно где-нибудь, кроме археологических раскопок, чувствовать восторг при обнаружении человеческих останков?

А сколько загадок задали участникам экспедиции интересные находки!

- Што ты бачыш на гэтым адбітку? – спрашивает Валера Тухто, показывая осколок керамического изделия.

- Чалавека з раскінутымі рукамі і растапыранымі нагамі, - ответил я.

Но не всё так просто. Значение насечки на керамике ещё предстоит разгадать специально обученным людям.

…Купальская ночь прошла спокойно. Утром меня разбудила барабанная дробь дождя по палатке. Лежать в ней было тепло и уютно. Но надо собираться в отъезд.

Археологи уже приступили к сборам.

Загрустил догорающий костёр.

А меня пригласили на следующий год откапывать бутылку, в которую каждый вбросил тайное желание.

Рассекречиваю своё: «Хачу, каб праз год на гэтым месцы ў такі час не было дажджу».







ОБСУЖДЕНИЕ



10 июля 2019 в 16:11 — 2 месяца назад

а что это за железные штучки на фото мне такая надо

1


10 июля 2019 в 23:30 — 2 месяца назад

Кто такие питерчанки,не знаю.Знаю только петербурженок

1


03 авг 2019 в 12:35 — 2 месяца назад

Шкiлет, Косткi и Чэрап повеселили. Надо будет взять на вооружение. Очень смешно

1
1







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий


НА ГЛАВНУЮ