15 июля 2014 в 22:49 — 5 лет назад

Фэст і плэнэр "У княстве Лепельскага Цмока"


Цмок раскручваецца! 2 жніўня ў аграсядзібе "Поўсвіж" рыхтуецца мастацка-рамесны фэст і плэнэр "У княстве Лепельскага Цмока".

Мяне папракалі, што не інфармую сайт аб мерапрыемствах, якія мяркуюцца. Прымаю папрок і абяцаю штодёнь інфармаваць аб ходзе падрыхтоўкі фэсту і плэнэру, за выключэннем двух наступных дней - знікаю за межы Лепельшчыны. Ну, а каб не палічылі абяцанак падманам, ужо ўношу інфармацыю: на мерапрыемства абяцае прыехаць сталічны фальклёрны гурт "Біты талер":

Плэнэр мастакоў будзе доўжыцца тры дні: 30, 31 ліпеня, 1 жніўня. Усе дні я буду падбіваць вынікі мастацкай дзейнасці і выкладаць іх на сайт. Вернісаж работ мастакоў адбудзецца на фэсце. Кожны можа ўзяць удзел як у плэнэры, так і ў фэсце. Можна прыехаць самастойна і пасяліцца ў палатачным гарадку на тэрыторыі аграсядзібы ці ў ёй самой. Такім жа чынам запрашаюцца і простыя госці. Ну, а гараджане і насельнікі раёна запрашаюцца на мерапрыемства 2 жніўня. Праграму чакайце пазней. Прымаюцца і прапановы. Змяшчайце іх ва ўласныя пасты.

Промотров сегодня: 6 ,за неделю: 32, всего: 6092




Последние 30 комментариев



23 июля 2014 в 16:41 — 5 лет назад

Разгрози меня гром, но я отказываюсь понимать всё это мероприятие. Каким боком цмок к этому фэсту? какая связь между цмоком и фольклором? Этот фэст больше для раскрутки усадьбы чем цмока.

3
1


24 июля 2014 в 13:42 — 5 лет назад

У фэсце пажадалі ўзяць удзел народныя майстры Сяргей з Пастаў,

Віктар з Глыбокага,

Тамара з Лепеля.



24 июля 2014 в 16:22 — 5 лет назад

Блукач, ну пожалуйста, приоткройте завесу тайны, как Сяргей з Пастаў, Віктар з Глыбокага, Тамара з Лепеля будут на фэсце цмока пиарить? Ну как?



25 июля 2014 в 08:34 — 5 лет назад

Мастакі на плэнэр з´едуцца за тры дні да галоўнага мерапрыемства. Удзельнікі фэсту здалёк мяркуюць прыехаць напярэдадні. У сувязі з такой магчымасцю гаспадар аграсядзібы "Поўсвіж" рыхтуе дадатковыя месцы для начлегу. Так што, з´язджацца можна і ў пятніцу, 1 жніўня.



25 июля 2014 в 09:48 — 5 лет назад

Ох и знатная же пьянка будет.
1


25 июля 2014 в 11:13 — 5 лет назад

Манкуртка-Васіліна, не ўсойвайце свой нос туды, куды нават сабака адну рэч не ўсоўвае! Не будзьдзе выскачкай і затычкай ад кожнай дзежкі, тролька!



25 июля 2014 в 11:18 — 5 лет назад

опять 25. Я приеду в олин из дней и сниму фоторепортаж о подготовке к фэсту))


25 июля 2014 в 11:24 — 5 лет назад

У прапанаванай дапамозе фэст не мае патрэбы.



25 июля 2014 в 14:33 — 5 лет назад

У плэнэры "У княстве Лепельскага Цмока" возьме ўдзел лепельскі мастак, выпускнік мастацка-графічнага факультэту Віцебскага ўніверсітэту Аляксей Ляшчоў.



25 июля 2014 в 14:43 — 5 лет назад

Блукач, не злитесь, это последний комментарий/ вопрос в этом отклике. Скажите, зачем и для кого вы перечисляете всех участников? Для подавляющего большенства посетителей сайта эти все имена ничего не значат. Хоть Лещёв, хоть Коршунов. Вы скажите, простому слесарю или продавцу, что там делать? Что интересного они для себя там найдут кроме картинной галереи? Реально хочется съездить, но ехать в неизвестность не интересно как-то.


25 июля 2014 в 16:00 — 5 лет назад

У хуткім часе будзе падрыхтаваная ўлётка з праграмай фэсту, і я яе змяшчу ў гэтай тэме.



27 июля 2014 в 15:34 — 5 лет назад

Афіша па фэсту будзе гатовая ў аўторак.

У рамках этнаспеваў удзельніца народнага вакальнага гурта "Гуда" выказала жаданне разам з дачкой выканаць для лепельцаў песню пра Цмока, вядомую з часін Вялікага княства Літоўскага.



28 июля 2014 в 19:45 — 5 лет назад

Ну так , что ? ИДЕМ что ли ? Одеваю очки а потом можно и продолжить ... типо ... Я в шоке Бухаю Наблюдаю



28 июля 2014 в 20:52 — 5 лет назад

Серж, калі ласка, прыходзь на фэст. Аграсядзіба "Поўсвіж" даўно абсталёўваецца пад яго. 29 ліпеня арганізатар плэнэру-фэсту Васіль Шкіндзер і мастак Алесь Саўчанка едуць у Віцебск закупляць фарбы для ўдзельнікаў плэнэру. У дадатак да вышэй пералічаных мастакоў у плэнэры выказаў жаданне ўзяць удзел мастак з Віцебска Валер Белы, а ў фэсце - сталічны фотамайстар Аляксандр Купрэвіч. Заўтра выкладу праграму фэсту.



29 июля 2014 в 11:37 — 5 лет назад

Давай план мероприятий :) !!!



29 июля 2014 в 12:41 — 5 лет назад



30 июля 2014 в 08:01 — 5 лет назад

Чето не бьёт з названием. Блукач обещал фест "У княстве Лепельскага Цмока", а в объявлении интригующее название превратилось в прозаическое "Жнивень". Я было губу раскатала на встречу с Цмоком или хотя бы попытками его обнаружить, а будут, получается, какие-то дожинки. Это что, по приказу президента или райисполкома поменяли название мероприятия, чтобы оттолкнуть от него потенциальных зрителей? Я, например, именно в связи с изменением названия отпадаю.



30 июля 2014 в 19:27 — 5 лет назад

Кое кто не мог "связать" Цмока, со всем, про что говорил Блукач Валацужны, а ей говорили не сунуть нос куда не потребно. Оказывается не зря сунула. Это просто информация к сведению.


30 июля 2014 в 21:00 — 5 лет назад

Плэнэр "У княстве Лепельскага Цмока" і фэст "Жнівень" праводзяцца ў рамках рэспубліканскай акцыі "Зробім лепш".

На адкрыццё плэнэру з´ехаліся 12 мастакоў з Лепеля, Віцебска, Полацка, Шаркоўшчыны.

Азнаёміліся са славутасцямі ваколіц Вялікага Поўсвіжа:

Вызначыліся з планам дзейнасці:

Тыя, хто не пабаяўся пакарміць сляпнёў уласнай крывёй, пайшлі на Капішча:

Творчыя людзі ўпадабалі стод Перуна:

Захапіліся Следавіком:

І падаліся аглядаць таронкавіцкія славутасці.



31 июля 2014 в 22:31 — 5 лет назад

Мастакам на плэнэры прапанавалі выбіраць сюжэты на свой густ, бо ўсё, што знаходзіцца на Лепельшчыне, належыць да Княства Лепельскага Цмока. Увечары я наведаў аграсядзібу "Поўсвіж".

- Атмасфера на плэнэры выключна сяброўская, разняволеная, творчая, - сказаў лепельскі мастак Алесь Саўчанка:

У тым пераканаўся, калі зайшоў у двор аграсядзібы. Мастакоў убачыў у ролі кухараў - чысцілі рыбу для юшкі. Кіраваў працэсам сябар Саюза мастакоў Алег Скавародка:

Рыбы гаспадар Васіль Шкіндзер здабыў шмат:

Зараз разгарыцца агонь і закалыхуе юшка:

Можа мэтры пэндзля толькі ядуць, а не працуюць? Але ж вунь як прыбірае стружку вакол свайго твора разьбяр Лёня Саўчанка:

Цмок яшчэ не завершаны, заўтра я пакажу гатовага. А пакуль разьбяр выставіў уласныя вырабы, якія прывёз з Віцебска:

А пад паветкай - сховішчам ад дажджу і сонца - мастакі, якія на дзень выязджалі ў Княства Лепельскага Цмока, выставілі плён сваёй дзённай працы:

Папрацавалі мастакі старанна. Адзін завіхаўся над эскізам Цмока, аднак папрасіў мяне сёння недароблены твор не фатаграфаваць - заўтра пакажа яго завершаным. Заўтра пакажу і іншыя творы. Усе яны будуць выстаўленыя для агляду на суботнім фэсце "Жнівень".



01 авг 2014 в 08:51 — 5 лет назад

Обязательно приедем посмотреть и поучавствовать в празднике!!!! СПАСИБО ОРГАНИЗАТОРАМ!!!



01 авг 2014 в 17:07 — 5 лет назад

Нясуся па Княстве Лепельскага Цмока. Нечакана заўважаю на ўзбочыне адрэзка Церамок - Юшкі шашы Чарнаручча - Красналукі мастачку з мальбертам. Спыняюся. Вось дык сустрэча! Вольга Ганчар расклала мальберт і піша эцюд з натуры:

- Сляпні не з´елі? - пытаюся.

- Цмок ратуе, - адказвае.

- Якім чынам?

- Як сонца прыпячэ, ды разлютуецца жамяра, спускаюся з адхону і ў валоданні Цмока з галавой акунаюся. Ён не пярэчыць.

Разумею, што Вольга мае на ўвазе раку Эсу, якая бруіцца ўнізе. А сам сабе думаю: гэта ж па ўсім Княстве Лепельскага Цмока мастакі блокпасты стварылі. Увечары зраблю рэвізію іх дзённай дзейнасці і ў гэтую тэму выстаўлю здымкі.



01 авг 2014 в 21:28 — 5 лет назад

Скажите пожалуйста, как найти усадьбу в такой большой и незнакомой столичным гостям деревне? Может заскочу, если будет время позволять. Дайте наводку)


01 авг 2014 в 23:03 — 5 лет назад

Ад рамзавода як перасек Мінскую шашу, так і паехаў прамой наводкай, не зварочваючы ў цэнтры Вялікага Поўсвіжа на левую галоўную, а прама па другараднай вуліцы аж у канец вёскі. Звярнуць у апошнюю левую вуліцу, і адразу справа - аграсядзіба "Поўсвіж", шыльда спецыяльная пры ёй падкажа.

А цяпер запрашаю на падсумаванне вынікаў плэнэра "У княстве Лепельскага Цмока". Не дзіва, што віцяблянін Алег Скавародка аж памаладзеў перад сваімі чатырмя карцінамі адразу, як толькі да яго падсела сухадроўка Караліна:

Тлумачу слова "сухадроўка". Па Віцебскім і Лёзненскім раёнах цячэ рэчка Паўночная Сухадроўка. Прыгожыя віцяблянкі, якім па душы беларуская спадчына, утварылі этнаграфічны гурт і назвалі яго "Паўночная Сухадроўка". Адпаведна яго ўдзельнікаў сталі клікаць сухадроўкамі. Сёння сухадроўкі прыехалі на заўтрашні фэст.

Ад Скавародкі Караліна перакінулася да гатовага Цмока. А можа да аўтара драўлянай скульптуры Лёні Саўчанкі?

Але іншым сухадроўкам таксама спадабаўся Лёнеў Цмок, і яны пачалі цалавацца з драўлянай пачварай:

І мужыкам захацелася павітацца з Цмокам:

Нарэшце ад Цмока адчапіліся, і Лёня Саўчанка з Іванам Будзічам узяліся раўняць стоду аснову:

Наш Валодзя Пшонка прыкульгаў ад возера Поўсвіж, дзе пашкодзіў нагу, праваліўшыся ў яму, замаскаваную ў мятровай крапіве. У дадатак навальнічны вецер засыпаў яго трэцюю карціну шумай, якая надзейна прыліпла да алейных фарбаў. Але мастак упарта давёў-такі справу да канца:

Наш зямляк Алесь Саўчанка, брат віцябляніна Лёні Саўчанкі, напісаў за час плэнэру тры карціны. Пад паветкай схаваная ад сонца важная карціна выглядае не вельмі выразна. Таму патлумачу: яе цьмяны фон адпавядае сюжэту - сярэднявечныя могілкі з каменнымі крыжамі ў Двор-Таронкавічах:

Віцяблянін Валодзя Вальноў выканаў тэму з чатырох карцін, якую назваў "Паганская зямля":

Каця Мяснікова з Полацка ў Княстве Лепельскага Цмока ўпадабала драўляную архітэктуру:

Яўгена Ліпскага з Шаркоўшчыны прыцягнулі прыстанак Цмока - возера і прыстанак усіх мастакоў - аграсядзіба "Поўсвіж". Трэцюю работу - млын у Зялёным Востраве - будзе давяршаць заўтра:

Работы Сцяпана Хадатовіча з Новалукомля пакажу без яго:

...паколькі сам мастак захапіўся эскізамі Цмока, з якім паспеў пазнаёміцца падчас плэнэру:

"Эфект палёту" назваў свой трыпціх віцяблянін Валер Белы:

Стомленыя за працоўны дзень мастакі ўзяліся самі сабе гатаваць юшку:

Але для таго спачатку трэба выканаць не вельмі прыемную справу - рыбу пачысціць:

Пакажы, Алег, ці ёсць хоць што чысціць:

Да спаткання заўтра на фэсце!



007
01 авг 2014 в 23:29 — 5 лет назад

Э,а ячея в сети какая была?



01 авг 2014 в 23:47 — 5 лет назад

А чаму эти Сухадровки все рыжие? Каролина на каком инструменте играет?))) ( просто для общего развития спрашиваю)


01 авг 2014 в 23:57 — 5 лет назад

Они поющие все ... по-моему



02 авг 2014 в 00:00 — 5 лет назад

Ой, я с Литым талером перепутал.


02 авг 2014 в 09:32 — 5 лет назад

Караліна спявае, а грае яна на ўздыхах мужыкоў.



22 янв 2015 в 15:52 — 5 лет назад

Шматдзённы плэнэр мастакоў з раёнаў вобласці "У княстве Лепельскага Цмока" быццам бы завяршыўся паказам напісаных імі карцін на наступным фэсце ў аграсядзібе "Поўсвіж" Васіля Шкіндзера. Але гэта не так. Удзельнікі плэнэра належным чынам дапрацавалі напісаныя на Лепельшчыне творы і прывезлі ў Лепель на выставу. Заўтра, 23 студзеня, ў салоне-магазіне "Скарбонка" адбудзецца вернісаж карцін паважных мастакоў з плэнэра "У княстве Лепельскага Цмока" і юных майстроў пэндзля з плэнэра, які адбыўся на фэсце Цмока, што напачатку восені праходзіў у гарадскім парку. Могуць прыходзіць усе жадальнікі. У каго не атрымаецца - выстава будзе адкрыта штодзень у адпаведнасці з графікам працы "Скарбонкі".









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ