16 мая 2016 в 23:58 — 3 года назад

Лепельскія майстры паедуць у Оршу


Ihar Kazmerchak, заснавальнік сайту горада Оршы звярнуўся да мяне з просьбай праанансаваць на нашым сайце іх мерпрыемства з уделам нашых майстроў. Яму слова.


Добры дзень, спадар Уладзімір! Ці маглі б вы размясціць вось гэты артыкул на Лепельскім сайце?:

Лепельскія майстры ў Оршы
Лепельскія рамеснікі прымуць удзел у агульнагарадскім пікніку ў Оршы
Лепельская мабільная рамесная майстэрня 28 мая наведае горад Оршу дзе майстры Прыазер´я прадставяць сваю творчасць жыхарам Прыдняпроўя. Некалькі майстроў - Галіна Жураўлёва, Марына Арцеева, Вольга Ганчар і Наталля Петухова - запрапануюць увазе аршанцаў выцінанку, ткацтва ды інш.
Такім чынам Лепельскі раён будзе прадстаўлены ў арыгінальным мерапрыемстве якое пройдзе ў Оршы. Мерапрыемства "Пікнік на Форт Баярдзе" пройдзе ў незвычайным фармаце - любы чалавек можа прыйсці або прыехаць на "Пікнік" з уласнай падсцілкай, ежай, напоямі (алкаголь на мерапрыемстве забаронены) і размясціцца на газоне турбазы "Орша" (г. Орша вуліца 1 Мая, 72) побач з вяровачным гарадком "Форт Баярд". Цэнтральнай падзеяй пікніка стануць спаборніцтвы на хуткаснае прахаджэнне вяровачных перашкодаў размешчаных на вышыні паміж дрэваў (рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў яшчэ працягваецца). Акрамя спаборніцтваў, на Пікніку будуць дзейнічаць шэраг іншых забаўляльных інтэрактыўных пляцовак - Бой вадой, твістэр, дарц ды інш. А 18 гадзіне там жа распачнецца канцэрт гуртоў "Лепшы квас", "Амарока" і "5 o´clock" а заканчэнне пікніка будзе асветлена вагнямі фаер-шоў дуэта M&M.
Прыехаць на Пікнік могуць не толькі аршанцы, але жыхары іншых гарадоў. Іншагароднія могуць размясціцца ўсёй сям´ёй ці кампаніяй у нумарах турбазы, якія каштуюць ад 130.000 рублёў, замовіць сабе сняданак ці паесці ў кавярні "Фальварак" (на тэрыторыі комплекса). Дадаткова можна атрымаць паслугі саўны, масажа ды аздараўленчыя працэдуры.
Пачатак мерапрыемства 28-га мая а 13-00.

Промотров сегодня: 1 ,за неделю: 5, всего: 1613



17 мая 2016 в 07:02 — 3 года назад

Падрабязнасці пікніку на турбазе ў Оршы тут https://vk.com/kajzer84 Там і пра нашых майстроў.



18 мая 2016 в 10:34 — 3 года назад

Штосьці не ладзіцца з аршанскім пікніком. Папрасілі лепельцаў не прымаць ніякіх дзеянняў да асабовага паведамлення.



18 мая 2016 в 12:54 — 3 года назад

Оршанское молодёжное общественное объединение "Звяз" информирует, что намеченное на 28 мая мероприятие "Пикник на Форт Боярде" в этот день не состоится. По причине экстренных технических работ на турбазе "Орша". Мы будем искать возможности переноса этого мероприятия на другую дату. Приносим всем извинения и надеемся на понимание.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ