08 сен 2016 в 19:54 — 3 года назад

Сметнік у воданакапляльніку


Крыніца ва ўрочышчы Церамок з´яўляецца масавым водазаборам, паколькі забяспечвае пітной вадой не толькі транзітнікаў з Мінскай шашы, але і значную частку лепельцаў, якія вывозяць халадзёнку дзясяткамі бутляў. Зразумела, што навокал павінна быць чыста, каб бруд не трапляў у страўнікі спажыўцоў. Да гэтага нават заклікае самадзейны надпіс на агалоўку воданакапляльніка:

Аднак сам агаловак некалькі гадоў таму назад праламаны морлакаміі:

Праз дзірку морлакі стварылі ў агалоўку звалку бытавога смецця. Больш таго, паміж бетонавай накрыўкай і воданакапляльнікам маюцца вялікія шчыліны, скрозь якія можна праціснуць якую заўгодна атруту. Магчымасць для дыверсіі навідавоку:

Санслужба, дарожнікі, ратуйце нашыя душы!

Промотров сегодня: 1 ,за неделю: 4, всего: 2927



08 сен 2016 в 21:34 — 3 года назад

Свинота...



09 сен 2016 в 11:45 — 3 года назад

Перапрашаю. Заклікаць ратаваць нашыя душы трэба не дарожнікаў, а лясгас, паколькі крынічка ля Церамка належыць Дзяржлесфонду.



12 сен 2016 в 13:33 — 3 года назад

Правда , крыничку нужно сберечь, очистить от мусора.

1


13 сен 2016 в 16:53 — 3 года назад

ПРАЦЭС ПАЙШОЎ!

Апоўдні 13 верасня на крынічцы ля Церамка кіпела работа:

Тройца мужыкоў прыводзіла да ладу агаловак воданакапляльніка, касіла крапіву. Але двое ад фотаапарата схаваліся. Трэцяму не было куды дзявацца - сядзеў на верхатуры.

- Добрыя людзі, хто вы?

- За астатніх не адказваю, а я - ляснік Слабадскога лясніцтва Аляксандр Зайцаў, - адказаў мужык з драбін:

Дзіравы дах агалоўка залапілі. Цяпер злыдні не накідаюць пад воданакапляльнік смецця.

Увечары крыніца пуставала:

Струмень халадзёнкі гулліва цурчаў з трубы:

Дзіркі ў даху не было. Яго пафарбавалі:

Эх, яшчэ б альтанку паставілі, каб было дзе прысесці ды над жыццём паразважаць, ці проста памарыць:

Як зрабілі б у цывілізаваным свеце. Як было на гэтым месцы некалькі год таму назад...

2


14 сен 2016 в 10:22 — 3 года назад

Тогда песня получится ,Валацуга , или как в песне.

1




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ