16 окт 2016 в 12:02 — 3 года назад

ГОСПОДА ИСТОРИКИ


Господа историки В.Матырко, М.Климов, В.Овсейчик и др., а какова была численность администрации Лепеля и уезда лет 100-150 назад? Сколько было представителей силовых структур?

Промотров сегодня: 1 ,за неделю: 6, всего: 2067



31 окт 2016 в 11:28 — 3 года назад

Шаноўны Мартин, пра гэта вы можаце судзіць хаця б па памеры галоўнага на той час адміністрацыйнага будынка -- дома присутственных мест, будынка былога КБА на Пятачку.

1


31 окт 2016 в 13:02 — 3 года назад

Базыль, дзякую. Назіральнасць і здольнасць аналізаваць у вас на узроўні разведчыка. А паколькі колькасць насельніцтва лепельшчыны за гэты час не пабольшала, то атрымліваецца што у тыя часы кіраўнікі былі больш здатныя чым зараз, ці народ, атрымаўшы адукацыю, зрабіўся менш укіравальны і вырасла патрэба у кіраўніках? А калі і далей справа так пойдзе, то працаўнікоў не хопіць на ўсіх кіроўцаў? Трэба будзе браць нейдзе? Сваіх наробім ці кітайскіх возьмем? Ды тут пытанняў не на адну доктарскую дысертацыю з 100%-й гарантыей абараніць у любым унівесітэте свету. А якія меркаванні на гэты конт у абарыгенаў?

1


TIA
31 окт 2016 в 17:25 — 3 года назад

Мартин, По данным переписи 1897 года в уезде проживало 156,7 тыс. чел. В том числе белорусы — 82,0 %; евреи — 11,6 %; поляки — 4,0 %; русские — 1,7 %. В уездном городе Лепеле проживало 6284 чел. (Вики)

1


01 ноя 2016 в 08:52 — 3 года назад

ТIА, благодарю.

Цифра 156,7 тыс. чел. и территория большая современной, при отсутствии асфальтированных дорог, автомобилей и телефонной связи в те времена, является "отягчающим обстоятельством", как говорят юристы, для нынешних ... .



01 ноя 2016 в 17:41 — 3 года назад

TIA, Прашу не забываць, што да рэвалюцыі Лепельскі павет ахопліваў большую частку сучаснага Лепельскага раёна, а таксама ўвесь Ушацкі і частку Полацкага. Лічба ў 156 тысяч чалавек мне, воля ваша, падаецца значна завышанай. А вось 6284 жыхары горада, на мой погляд, вельмі рэальная лічба.



01 ноя 2016 в 17:43 — 3 года назад

Мартин, людзі жывуць і працуюць у тых часе і абставінах, якія маюць, таму на наяўнасці ці адсутнасці якіх-небудзь сродкаў камунікацыі я б не надта засяроджваў увагу.



01 ноя 2016 в 18:34 — 3 года назад

Базыль, я ведаю што павет быў большы за сёнешні раён разы ў тры. Ёсць меркаванне, што наяўнасць сродкаў камунікацый дае магчымасць кіраваць лепш і меньшай колькасцю кіраўнікоў і гэта выпрабавана жыццём, і навукоўцамі света не аспрэчваецца.



02 ноя 2016 в 21:51 — 3 года назад

Мартин, вы спрабуеце параўнаць Лепельшчыну ў 2016-ым годзе і ў 1916-ым, што не зусім карэктна. Я ж даводжу, што стыль і эфектыўнасць кіравання, а разам з тым і ўзровень развіцця камунікацый на ўсёй еўрапейскай частцы былой Расійскай імперыі ў пачатку ХХ стагоддзя быў прыблізна аднолькавы. Чытайце расейскую класіку ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя, беларускіх аўтараў той жа пары. Нарэшце, некалькі год таму выйшла факсімільнае выданне "Нашай нівы" уласаўскага і купалаўскага перыяду, пачытайце яе, гэта да пэўнай ступені энцыклапедыя жыцця дарэвалюцыйнай Беларусі.



02 ноя 2016 в 22:31 — 3 года назад

Базыль, я спрабую супаставіць колькасьці кіраўнікоў і іншыя паказчыкі і разумею, што агульны лік на карысць былых.

Дзякую за параду.

1








Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ