22 сен 2018 в 18:17 — 12 месяцев назад

Што агульнага у Шцірліца з Пракаповічам


У папярэдніх матэрыялах мы разьвіталіся на падзеях пачатку XI-га стагоддзя. Не асабліва памылюся, калі скажу, што далей было прыкладна тое ж – актыўнае узброеннае супрацьстаяньне дзьвух квазідзяржаўных утварэньняў: узьніклага пад паморска-славянскім уплывам Полацкага княства і аб’яднанага хаўрусу Кіева (паўднёва-славянская гандлёва-вайсковая карпарацыя) і Хольмгарду/Ноўгараду (скандынаўскі аналаг). Варта было б супыніцца на гэткай выбітнай асобе, як Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), князь полацкі. Хоць бы таму, што вакол яго дзейнасьці імперскія гісторыкі нагрувашчылі процьму несастыковак і непаразуменьняў, у якіх заблыталіся самі. Аднак мушу пакінуць тэму на будучыню. Разам з ёю на перспектыву застанецца каламутная і цалкам фантастычная гісторыя аб нібыта выпраўцы у ганаровую ссылку у Канстантынопаль пяцёх полацкіх князёў.


Мы ж супынімся на першай чвэрці XIІІ-га стагоддзя, бо у той час на лёс нашай краіны ў чарговы раз паўплывалі нашчадкі гота-балтскага хаўрусу. Менавіта у другім дзесяцігоддзі XIІІ-га стагоддзя на гістарычнай сцэне з’яўляецца новая прыма – Літва. А самае дзіўнае ў тым, што пад гэтай назвай выступае нейкае новае, нікому невядомае і цалкам незразумелае утварэньне. Палачане за часы шматвекавога сусецтва з усходнімі балтамі усталявалі трывалыя стасункі з тымі, каго мы сеньня разумеем пад тэрмінам “старажытналітоўскія плямёны”. Бліжэйшыя суседзі знаходзіліся альбо у стане хаўрусу з Полацкам, альбо сплочвалі даніну. На дальніх суседзяў, накшталт куронаў ці жмудзінаў перыядычна праводзіліся райзы па прымусу да міру і спакою. Нават у самыя цяжкія часы барацьбы з Ордэнам Мечнікаў за Лівонію полацкі князь Уладзімір жорстка трымаў продкаў ліетувісаў за іх калматыя прычындалы. І калі у 1201 годзе яны рызыкнулі рабаваць паселішчы падуладнай Полацку зямголы, палачане здзейсьнілі карную экспедыцыю і растлумачылі на справе “ху із ху”.


Нагадаю шаноўнаму панству, што на той час на захад ад нас ішлі актыўныя працэсы дзяржутварэньня. Ляхіцкія князі, дзе варагуючы паміж сабой і з суседзямі, дзе мірам і крыжам, дзе шлюбам ды срэбрам, будавалі сваю Польшчу. Справа ішла цяжка, бо непасрэдна закранала інтарэсы Sacrum Imperium Romanum Nationis Germanicæ – буйнейшай і наймацнейшай дзяржавы Эўропы на той час. Гогенштаўфены маглі дазволіць сабе раскошу, ваюючы з Рымскім Папам за Італію, падтрымаць сваіх маркграфаў у Сілезіі супраць палякаў ды на узбярэжжы – супраць паморскіх славянаў.



Што тычыцца Памор’я, то там адбывалася наогул непаразумей што, бо змагаліся усе супраць усіх. Скончылася зусім маркотна: Конрад – князь мазавецкі, аддаў (спачатку на 20 год, потым – назаўседы) частку сваіх хелмскіх земляў крыжакам-гасьпітальерам ордэну Марыі Іерусалімскай, спадзеючыся, што гэтак гарантуе сабе бясьпеку ад набегаў паморскіх славянаў, прусаў ды паляшанаў. Крыжакі ж пасквапіліся на усё узьбярэжжа і з цягам часу захапілі яго.


У гэткіх умовах зусім верагоднай была другая міграцыйная хваля на усход з тэрыторыі пауднёвага узьбярэжжа Балтыкі. Таму садзейнічалі і трывалыя стасункі паморскіх славянаў з прусамі і яцьвягамі, што склаліся ходам сумеснай барацьбы супраць полякаў ды германцаў. Апошняе – ужо не версія, а дакументальна зацьверджаны факт: “Хроніка Вялікапольска” шматкроць прыгадвае гэткія сумесныя акцыі на чале з паморскім князем Сьвятаполкам і ягоным сынам Мсьцівоем. Цалкам натуральна, што нейкія лакалыныя групы паморцаў на пачатку XIII стагоддзя апынуліся на тэрыторыі Прусіі і сёнешняй Беларусі.


І адбылася трансфармацыя. Справа ў тым, што тэрмін “літва” не меў на той час этнічнай афарбоўкі. Ён нейкім чынам адносіўся да тых вайсковых фармаваньняў, што прыбылі да нас з захаду. Ці тое быў саманазоў прыхадняў, ці гэткую мянушку яны атрымалі ад тубыльцаў – вялікай розьніцы няма: літвой звалі усіх гэтых прыйшлых ваяроў. Чаму спатрэбіўся новы тэрмін? Відавочна таму, што для тагачаснага тутэйшага соцыюму яны уяўлялі новую з’яву: невядомыя вайсковыя у нязвыклых строях з незнаёмым узбраеньнем; з падобнай, але іншай мовай; з адметнымі культурнымі асаблівасьцямі ды г.д.


Адбылося так, што міграцыя літвы практычна супала з заняпадам Полацкай Дзяржавы і дружыны паморцаў запоўнілі вакуум, што пачаў фармавацца ва умовах безуладдзя. Пачалі з таго, што, калі даць веры Галіцка-валынскаму летапісу па Іпац’еўскім сьпісе, у 1215 (альбо 1219) рашуча паставілі на месца пауднёвых суседзяў.


Для нас у дадзеным фрагменце летапісу найбольшую цікаўнасьць уяўляюць імёны г.з. літоўскай старшыны:



Не дзіва, што не бачым нічога нават аддалена падобнага на усходнебалтскія імены, характэрныя для насельнікаў сёнешняй Ліетувы. Аднак для нас больш цікавае іншае: у сьпісе сустракаюцца прозьвішчы Булевіч ды Рушковіч, дакладна падкрэсьліваючыя паморскае паходжаньне іх носьбітаў. Кожны больш-менш дасьведчаны лінгвіст падцьвердзіць, што формы прозьвішчаў на –іч беларусы атрымалі ад мігрантаў з паўднёвага узьбярэжжа Балтыкі. Там гэткая форма дасюль шырока распаўсюджаная сярод немцаў ці анямечаных славянаў. Хіба што са зьменай –іч на –іц. Шцірліц, Панвіц ці Клаўзевіц маюць беларускія аналагі накшталт Пракаповіч, Адамовіч ды Савіч з Якубовічам. Дарэчы і беларускае імя Якуб мае тое ж паходжаньне і пайшло ад паморскаславянскага варыянта Якоб (біблейскае Іаков).

Промотров сегодня: 5 ,за неделю: 35, всего: 1001



23 сен 2018 в 11:12 — 12 месяцев назад

Штирлиц - вообще придуманная автором фамилия. Такой не существует в природе. Юлиан Семёнов (настоящая фамилия Ляндерс ) , его отец родился в Минской губернии. Режиссёр фильма Татьяна Лиознова тоже, судя по фамилии, из семьи выходцев евреев Беларуси. Это как у Фонвизина в "Недоросле " у немца была "говорящая " фамилия Вральман. А вот что значит Штирлиц. .Возможно, по-немецки "штир" - "бык". Вообще, всё идёт от беларусов. Где был I съезд РСДРП? Где Николай ll поставил подпись под отречением от престола? Где был подписан Договор о распаде СССР? Соответственно : Минск, Могилёв, Беловежская Пуща. Где, кстати, в своё время последний "русский " царедворец любил поохотиться. Сохранилось фото, где он позирует на фоне убитых там оленей от 1910 года.

6


23 сен 2018 в 11:45 — 12 месяцев назад

Лилия, не устраивает Штирлиц, пусть будет Дёниц, Мориц, Хемниц, Тирпиц или Фридрих-Аугуст фон Страдониц Прошу прощения

1
1


23 сен 2018 в 12:10 — 12 месяцев назад

Улыбаюсь

Да, меня много что не устраивает. Почему КарДимон, а не Виссарион или Илларион, на худой конец, Робинзон.

5


30 окт 2018 в 13:04 — 11 месяцев назад

КарДимон, помимо Штирлица был пастор Шлаг. Мы уже с Вами ранее говорили о слове "шелег ". С иврита "снег ", со старославянского шеляг -уже забыла что, монета так называлась. Так ШЛАГ с немецкого "удар ",слово шлягер (популярная песня ) тоже от этого слова. Так кто прав? Кто первым придумал слова? Книгопечатание, как и бумагу придумали древние китайцы. Так что первичнее - шеляг -шелег - шлаг. Раньше люди на одном языке разговаривали.

4




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ