05 авг 2019 в 12:04 — 2 месяца назад

Зварот да ІВАНА РЫСАКА


Дружа Іван! Я згубіў з табой сувязь. На мабільнік ты не адказваеш. З кватэрнага тэлефону аператар паведамляе, што некарэктна набраны нумар. На мае допісы на емайл і ў акаўнт на сайце не адказваеш. Скайп у мяне сканаў і патрабуе новай версіі, што я не ўмею зрабіць. LEPEL.BYпаказвае, што на яго не заходзіш два тыдні. А ў мяне для цябе ёсць дужа важнае паведамленне. Адклікніся куды-небудзь.

Промотров сегодня: 185 ,за неделю: 513, всего: 513



05 авг 2019 в 12:04 — 2 месяца назад

Іван, знайшліся людзі, якія прызналі твае інтэрныя ўспаміны “Память о прошлом” лепшымі мемуарамі пра Лепель. Хочуць выдаць іх кніжкай. Трэба твая згода.

Больш таго, цябе разам з жонкай Ганнай Мікалаеўнай запрашаюць у Лепель на бестэрміновы адпачынак у пансіянаце на месцы былога дзіцячага санаторыю. Усё гэта аплацяць. Вы не патраціце ні капейкі на пражыванне. Аплацяць і дарогу.

Такая магчымасць выпадае толькі раз за жыццё. Скарыстай яе. Для таго тэрмінова паглядзі мае звароты ў сацыяльных сетках і праз іх звяжыся са мной.

6


12 авг 2019 в 14:57 — 1 месяц назад

Іван, ты прачытаў мой зварот, выйшаў на мяне ВКонтакте, патэлефанаваў свайму дабрадзею, даў згоду на выданне мемуараў і зноў знік. А ён не разабраў назвы фінскага сайту, на якім друкаваліся твае мемуары "Память о прошлом" цалкам. Просіць мяне зноў звязацца з табой. А ты нават ВКонтакте мне не адказваеш. Не даслаў і нумары сваіх тэлефонаў. Дабрадзей ужо даслаў табе і Ганне Мікалаеўне грошы на дарогу да Лепеля. Чакае вас, каб бясплатна пажыццёва ўладкаваць у пансіянат для сеньёраў. Дык збірайцеся. Будзем разам працягваць твае мемуары. Іх чакае ўкладальнік. Дзейнічай! Толькі тэрмінова дай назву фінскага сайту і свае тэлефоны.

2




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ