Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”


04. 01. 2010
Просмотров: 1 554
LEPEL.BY

Напярэдадні Новага года ў дзіцячых устновах горада і раёна прайшлі дабрачынныя акцыі “Нашы дзеці”, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі вайсковых часцей, прадпрыемстваў і арганізацый Лепельшчыны.

Лепельскую абласную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарату наведалі падпалкоўнік Сяргей Краско і старшы лейтэнант Ігар Харавец з 231 артылерыйскай брыгады. Яны прывезлі дзецям DVD-прайгравальнік з мікрафонам.

У раённы сацыяльны прытулак завіталі шмат гасцей: афіцэры 19 асобнай механізаванай брыгады, 427 рэактыўнага палка, РАУС, прадстаўнікі ДРБУ-202, ПМК-75, аграсэрвіса, іншых устаноў. Усе прынеслі дзецям святочныя падарункі.

Прадпрымальнік Мікалай Лебедзеў, напрыклад, кожнаму з выхаванцаў прытулка падарыў вопратку і для ўсіх наладзіў салодкі стол.

Дзеці ў сваю чаргу паказалі для гасцей святочнае прадстаўленне.



















НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий


НА ГЛАВНУЮ