Зимняя спартакиада «АВТОДОР» (видео)


21. 02. 2012
Просмотров: 2 113
LEPEL.BY

17 февраля прошла зимняя областная спартакиада «АВТОДОР», среди работников дорожных организаций.

Подробности в сюжете Лепельского ТВ









НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ




22 фев 2012 в 18:22 — 9 лет назад

Лепяльскія дарожнікі занялі першыя месцы па лыжных гонках, лыжнай эстафеце, дартсу, другое -- па падлёднай рыбалцы. У выніку лепельская каманда стала першай у агульнакамандным заліку, другое месца дасталося камандзе апарата абласнога кіравання РУП "Віцебскаўтадар", трэцяе -- глыбачанам. Усяго ўдзельнічалі дзевяць каманд.



22 фев 2012 в 19:32 — 9 лет назад

Да там целая делегация была, подтверждаю: четыре автобуса, легковые, сопровождение ГАИ, всё очень сурьёзно было, как и сегодня на площади, впрочем. Уже испугался, что за оппами нашими автозаки прибыли с минскими номерами, ан нет - просто военные, салютовать.



23 фев 2012 в 17:06 — 9 лет назад


Спартакіяда


Мацнейшыя – лепельскія дарожнікі


У Лепелі прайшла 5-я зімовая спартакіяда дарожна-эксплуатацыйных участкаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаўтадар”. Удзельнічалі дзевяць камандаў з Лепеля, Віцебска, Полацка, Паставаў, Браслава, Глыбокага, Сянна, Оршы і каманда апарата кіравання РУП.


Сцяг спартакіяды ўзняты. Пасля вітальных слоў удзельнікі спаборніцтваў разыходзяцца па месцах. Лыжнікі скіроўваюцца на аўтадром, дзе пракладзеныя лыжні розных дыстанцый.


Суддзі судзяць аб’ектыўна, што не скажаш пра маю пазіцыю, бо, зразумела, хварэю за лепяльчанаў. На спаборніцтвах па дартсе хвалююся за тэхніка-дыспетчара ДЭУ-37 Аляксандра Азаронка, быццам сам кідаю дроцік у мішэнь. Аляксандр перамагае. Сярод жанчын другое месца займае сакратар ДЭУ-37 Вікторыя Варган. У агульнакамандным заліку лепяльчане становяцца пераможцамі.


Раз за разам узлятае ўгору 24-кілаграмовая гіра. Перажываю за вадзіцеля МАЗа Алега Мацулевіча, які на мінулай летняй спартакіядзе дарожнікаў у вагавой катэгорыі 70 кілаграмаў заняў трэцяе месца. Сёлетнія вынікі цяжкаатлета засталіся такімі ж. У агульнакамандным заліку па гіравым спорце лепяльчане сталі сёмымі. Самымі дужымі паказалі сябе аршанцы.


Спаткаў знаёмага мастака Мікалая Азаронка. Аказваецца, ён абараняе гонар ДЭУ-37 па шашках. Лепяльчане занялі шостае месца.


Упарта цягнулі канат палачане – нікому не паддаліся. Лепяльчане перацягнулі толькі дзве каманды і сталі сёмымі.


На аўтадроме мароз і сонца дзень цудоўны стварылі. На кіламетровай дыстанцыі, якую пераадольвалі старэйшыя за 35 год мужчыны, наперад вырываецца вадзіцель ДЭУ-37 Сяргей Шасцітка. Ён і прыходзіць да фінішу першы. Ва ўзросце да 35 год другім двухкіламетроўку пераадолеў вадзіцель ДЭУ-37 Павел Стэльмах. Агульны вынік выклікае апладысменты балельшчыкаў. Нашы перамаглі!


На лыжню для лыжнай эстафеты становіцца наша каманда ў складзе пераможцы па лыжных гонках Сяргей Шасціткі, прыбіральшчыцы Ганны Адзінокай і дыспетчара Уладзіміра Мяфодзьева. І зноў – перамога.


А 9-й гадзіне з метэастанцыі паведамілі – на вуліцы -21о . А праз гадзіну рыбаловы асядлалі лёд возера Доўгага (кордзіцкага). Аднак халадэчу аматары падлёднай рыбнай лоўлі вытрымалі мужна. Пасля судзейскага свістка дзевяць кароткіх зімовых вуд ляглі ў скрынкі. Пачалося ўзважванне здабычы. Найбольш нацягала сакратарка РУП “Віцебскаўтадар” Вольга Аквіт – аж 820 грамаў рыбы. Другім стаў лепельскі вадзіцель МАЗа Віктар Крыўко – 640 грамаў. Так і месцы размеркаваліся ў гэтым спаборніцтве.


Суддзі падлічылі ачкі. Сярод трох лепшых каманд лепельскія дарожнікі набралі 56, абласныя ўпраўленцы – 54, глыбачане – 49. Год таму назад на 4-й зімовай спартакіядзе, якая праходзіла ў Гарадку, лепяльчане былі другімі.


Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий


НА ГЛАВНУЮ