ЛЕПЕЛЬСКИЙ КРАЙ

Ветэраны друку ў «Лепельскім краі»


03. 12. 2015
Просмотров: 1 899
С. БАЗЫЛЬ. газета «Лепельскі краі»

Напярэдадні 85-годдзя з дня выхаду першага нумара раённай газеты ў рэдакцыю былі запрошаны ветэраны друку, у прыватнасці Мікалай Сямёнавіч Крывец, Уладзімір Канстанцінавіч Шушкевіч, Марыя Вацлаваўна Міцькіна — гэтыя людзі шмат гадоў аддалі працы на газетнай ніве.

У сваім прывітальным слове галоўны рэдактар Уладзімір Шаўчэнка адзначыў іх вялікі ўклад у развіццё газеты, насычэнне яе разнастайнымі па тэматыцы і жанрах публікацыямі, пажадаў найперш здароўя, дабрабыту ў сем’ях. Ветэранам былі ўручаны каштоўныя падарункі.

За салодкім сталом дзяліліся багатымі ўспамінамі. Мікалай Крывец успамінаў той час, калі толькі прыйшоў на працу ў рэдакцыю, як яго прымаў тагачасны рэдактар Іван Дзмітрыевіч Алексін. Многія чытачы памятаюць публікацыі Уладзіміра Шушкевіча, якія той пісаў па слядах сваіх вандровак па родным краі. А Марыя Міцькіна працавала галоўным бухгалтарам, вяла фінансавыя справы рэдакцыі.

Нашы ветэраны жывуць поўным насычаным жыццём, радуюцца шчасцю сваіх дзяцей, унукаў. А Уладзімір Шушкевіч не закідвае сваіх улюбёных вандровак. І хаця жывуць у розных кутках Лепеля, заўсёды рады сустрэчы, магчымасці пагутарыць, абмеркаваць апошні нумар газеты, нібы зноў вяртаючыся на рэдакцыйныя планёркі. Дарэчы, усе ветэраны выпісваюць раёнку, лічаць яе галоўнай крыніцай інфармацыі пра жыццё ў раёне, краіне, а можа нават і свеце.

Добрымі словамі ўспомнілі сваіх калег, якія па стане здароўя не змаглі прыйсці на ўрачысты прыём. І ў знак глыбокага прызнання заслуг і ўдзячнасці кожны былы работнік друку, які пайшоў на заслужаны адпачынак з рэдакцыі, атрымаў памятны падарунак.






НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ




04 дек 2015 в 20:20 — 5 лет назад

Я,Рисак Иван Викторович, которому сейчас 83года и живу в Карелии, газета сначала "Колхозная правда", в войну забыл, как называлась, а теперь "Лепельский край", была моим постоянным спутником жизни. В нашем доме она была всегда. Не было того случая, чтобы моя мама не выписала её на год. А как же иначе - говорила она- здесь пишут про людей, которых я знаю или знала. Деревни, в которых я была или люди ночевали в нашем доме. Ей интересно было знать, сколько молока доят коровы, сколько зерна собрали или бульбы накопали в колхозах. Со всей кучи газет, которые приносили в дом, как правило, отыскивался первым Лепельский край, чтобы раньше всего узнать местные новости. Когда я уехал в Карелию, мама при переписке со мной обязательно в конверт клала вырезки лепельской газеты. Когда приезжал в отпуск, то всё перечитывал, что было до меня, остатки забирал с собой. У меня было ещё охота читать на белоруской мове. Как-никак кончал белорусскую школу. Тесная связь с Беларусияй дала возможность написать “Память о прошлом”, которая полностью напечатана на сайте: Иван Uusi kotimaa и частично в “Лепельском крае”.Интернет, на мой взгляд, никогда не заменит газету, так как стук дятла(стук по клавише)в поисках червячка для себя одного, песенкой пичуги на весь лес для всех кто рядом.
Поздравляю редакцию газеты Лепельский край с 85 - летием выхода в свет первого номера. Желаю успехов. Иван Рисак







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий


НА ГЛАВНУЮ