22 апр 2020 в 20:59 — 1 месяц назад

Віншую!


Віншую Блукача з Блукачыхай з гадавінай шлюбу!

Промотров сегодня: 18, за неделю: 163, всего: 1406





24 апр 2020 в 22:05 — 1 месяц назад

Дзякуем! 47 год разам.

1


24 апр 2020 в 22:11 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, так 22 апреля это ж вроде только на бумаге, а на самом деле другая дата - http://blukach.lepel.by/post/1513

1


24 апр 2020 в 23:33 — 1 месяц назад

Ёпрст, маеш рацыю. Аднак у нас, як у тым анекдоце пра габрэяў:

"Прыбягае Абрам дахаты з пабітым тварам. Жонка жахаецца:

- Кто это тебя так изувечил, Абрам?

- Не ходи, Сара, на улицу. Там всех евреев бьют.

- А ты бы показал пачпорт, что ты русский.

- Так бьют-то по морде, а не по пачпорту".

Мы з Валацужыхай адзін другога віншуем двойчы: і па факту, і па пашпарту. Аднак усё ж лічым больш важным скажоны запіс у пашпарце. Справа ў тым, што ў нас з ёй пасля столькіх гадоў сумеснага жыцця атрымалася спрэчка наконт дакладнасці даты сапраўднага дня роспісу ў Слабадскім сельсавеце: у кагосьці здалі мазгі. Кожны лічыць, што ў апанента.



25 апр 2020 в 08:42 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, зычу ўсталяваць рэкорд па працягласці сумеснага жыцця.

1


25 апр 2020 в 09:28 — 1 месяц назад

Мартин Минчук, няхай так і будзе. Блукачыха, прачытаўшы тваё пажаданне, так расчулілася, што аж пацалавала Блукача-Валацугу. У Блукача ўвогуле ёсць задумка апісаць стан 70-гадовага чалавека, хоць яму такога ўзросту чакаць яшчэ два гады. Справа ў тым, што Блукач памятае, што ў маладосці не разумеў, як старыя мужык з жонкай жывуць разам, ім не павінна быць шкада адзін другога, ніякага кахання між імі быць не можа. Лічыў, што ў такім узросце зусім не існуе сэксу. Што ўвогуле яны дурныя і ў жыцці нічога не кумекаюць. А аказваецца, жыццёвыя патрэбнасці і погляды на жыццё амаль такія ж, як і ў маладыя гады. Слова "амаль" адносіцца да сэксу, які паслабеў, але застаўся такім жа жаданым. Ну, і косці з мышцамі не тыя - Блукачу ўжо складана пералезці цераз высокі плот, залезці на дрэва.

3


25 апр 2020 в 22:10 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ты ж усведамляеш, што мышцы праз гультайства і піва пераўтварыліся ў пуза, але хай ужо так і далей застаецца, бо "лепшае -- вораг добрага", асабліва ў сталым узросце. Цікава, па кім ты такім лайдаком удаўся? Каб не Саветы, дык ты б з голаду "капыты адкінуў" яшчэ у маладосці, мабыць.



25 апр 2020 в 23:24 — 1 месяц назад

Мартин Минчук, пачну пра пуза: у мяне быў значна большы за сучасны кіндзюк. Ён знік пасля аварыі ў маі 2017 году. Наконт маіх праблем з голадам, каб не Саветы, ты маеш рацыю. Калі я быў лепельскім бунтаўшчыком №1, у мяне былі магчымасці зліняць у любую капіталістычную краіну свету. Часта чуў пытанне, чаму я гэта не раблю. Адказваў шчыра і праўдзіва:

- Там трэба працаваць, а я працаваць не люблю дый не ўмею.

1
1


25 апр 2020 в 23:38 — 1 месяц назад

Мартин Минчук, не адказаў на тваё пытанне, па кім удаўся такім гультаём. Сваім празорлівым розумам дайшоў да разумення, што гнуць спіну ды нажываць горб - гэта не заўсёды правільна і выгадна. Значна выгадней і правяльней займацца разумовай працай, якая недаступная закасцянелым трудзягам, а па сутнасці - рабам..

1
1


26 апр 2020 в 01:37 — 1 месяц назад

Шаноўны Блукач Валацужны! Добра вядома тое, што "разумовая праца" - гэта найбольш энергазатратная і па сутнасці самая цяжкая і шкодная для арганізму чалавека праца, і гэта даўно ўжо адназначна даказана навукай, адпаведнымі параўнальнымі падлікамі расходу энергіі чалавекам пры разумовай і фізічнай працы , таму гэта менавіта асабіста ты, шаноўны Блукач Валацужны, перш за ўсё з´яўляешся на самой справе, выглядаеш самым "закасцянелым трудзягам" і "па сутнасці рабам", што, прынамсі, асабіста я назіраў на працягу дзесяцігоддзяў у час тваёй плённай працоўнай дзейнасці, як журналіста, у раённай газеце ды і зараз бачу гэта пры стварэнні табою шматлікіх артыкулаў у блогу, навінах і г. д. тут на сайце ( а калі падлічыць расход тваёй асабістай і фізічнай энергіі пры разнастайных вандроўках, напісанні дзякуючы тваёй па сутнасці тытанічнай разумовай працы рэгулярных разнастайных журналісцкіх матэрыялаў, то гэта усё ўжо знаходзіцца на мяжы наогул фізічных магчымасцяў чалавека, таму, калі ласка, беражы сябе, сваё здароўе, залішне не перапрацоўвай, улічваючы твой ужо даволі сталы, амаль 70-гадовы ўзрост). Так што асабіста я ўспрымаю твае выказванні, шаноўны Блукач Валацужны, наконт твайго быццам бы асабістага "гультайства", што ты нібыта з´яўляешся "гультаём", як проста даволі арыгінальны, нестандартны сцёб, на які, што самае цікавае, вельмі многія вядуцца, успрымаюць гэта ўсур´ёз.

6


26 апр 2020 в 08:30 — 1 месяц назад

Николай Горбачёв, ты правільна і па-філасофску разважыў наконт разумовай працы. Згодны і з характарыстыкай уласнага гультайства: гэта сцёб, які многія прымаюць за адкрытасць душы. Наша праца дужа энергазатратная і даецца мізэрнай колькасці людзей. Гэта калі разглядаць яе па-філасофску.

Алк ж ёсць і абывацельскі погляд на нашую энергазатратную, цяжкую і нервапсавальную дзейнасць. Усе рабы фізічнай працы хацелі б быць пісакамі, толькі ім гэта не дадзена. А ці хацелі мы з табой калі-небудзь кінуць сваю графаманію (патологическая страсть к сочинительству; не поддающееся контролю стремление писать) і пайсці, скажам, у ПМК класці цэглу? Я ніколі не меў такога жадання. Нават калі мяне за палітыку выганялі з рэдакцыі, я выбіў сабе пасаду начсальніка змены завода шасцерань, а не токара. Дый ты добраахвотна на год пакідаў рэдакцыю, каб займацца фізічнай працай на ўлонні прыроды, але потым вярнуўся назад як і я. І нас адразу ўзялі, бо ведалі, чаго мы вартыя. І на пенсію абодвух не хацелі адпускаць з рэдакцыі, бо мылі патрэбныя там.

Дык вось, з пункту гледжання такой абывацельскай (не навуковай) філасофіі я часта думаю: ці жыў бы я (ты) да гэтага часу і ці меў бы такі фізічны стан, каб усё жыццё працаваў мулярам, трактарыстам ці мотакасцом?

4


26 апр 2020 в 09:23 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а вось граф Толстой, акадэмік Амосаў і хімік Мендялееў, напрыклад, спалучалі фізічную працу з пісальствам і дасяглі вялікіх поспехаў, і не мелі пузаў, дарэчы. А зараз, магчыма, было б добра, каб ты заклікаў нашчадкаў браць прыклад з класікаў, і не ісці тваім шляхам.



26 апр 2020 в 09:32 — 1 месяц назад

Мартин Минчук, у класікаў фізічна працаваць было любімым бздзікам на публіку, бы ў Лукашэнкі дрэвы саджаць ды касіць. Таму заклікаю нашчадкаў не бздзікаць па іх прыкладзе. А ў Блукача бадзяцца па мядзведжых кутах - гэта не бздзік, а пошук здароўя. Таму заклікаю нашчадкаў бздзікаць па-блукачынаму з цяжкім заплечнікам, а не па-талстоўску з лёгкім плугам ці па-ленінску з надзімным бервяном.

1
1


26 апр 2020 в 09:50 — 1 месяц назад

Мартин Минчук, вось да чаго заклікаю нашчадкаў:



26 апр 2020 в 10:32 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, не пераканаў. Ленін -- не аўтарытэт. Ён яшчэ ў юнацтве казаў: "Мы пойдзем іншым шляхам". Але хадзіў не надта доўга, і лепей бы не хадзіў гэтым шляхам увогуле. Лукашэнка пакуль не класік, -- няма апублікаваных прац. У графа, акадэміка і хіміка спалучэнне фізічнай і інтэлектуальнай прац было жыццёвай неабходнасцю, грунтаванай на глыбокім разуменні цялеснага і духоўнага збудавання людзей, а не бздзік, як ты кажаш.

Дарэчы, праца з добра настроеным плугам любой цяжкасці -- гэта задавальненне, невядомае лайдакам, бо яго (плуг) амаль не трэба трымаць рукамі -- ідзеш за ім, разважаеш як адбіцца ад Нобелеўскай прэміі, пра Соф´ю Андрэеўну, пра Ганну Карэніну, ... . А як смачна і карысна потым з´есці і выпіць тое, што сам выгадаваў і выгнаў!

Спадзяюся, што ты не будзеш пярэчыць, што Талстой боты шыў "Зінгерам".



26 апр 2020 в 19:14 — 1 месяц назад

Мартин Минчук, ты правільна спадзяешся: я зусім не буду пярэчыць. Нічога. І з чаго ты ўзяў, што я цябе імкнуўся пераканаць? Зусім не. Нахвароба мне ўступаць з табой у палеміку наконт Талстога як класнага аратага і класнага класіка. Няхай будзе так, як ты хочаш. Я толькі выказаў свой погляд на маляванне вядомых дустаў дзеля прапаганды сваёй народскасці.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ