31 мая 2015 в 12:14 — 6 лет назад

Медыкі ў пячоры


Фотаінфармацыя

Лепельскія медыкі паказалі зайздросную арганізаванасць - замовілі тур у турагенцтва “Лідар” па гістарычных аб’ектах і помніках прыроды Пскоўшчыны.

ПСКОЎ

З надвор’ем ім падфарціла:


Чатыры дзесяткі медработнікаў перад агляднай экскурсіяй па горадзе дасканала даследавалі Пскоўскі крэмль:




Найбольш уразіла, што пасля асталявання бальшавіцкай улады, Троіцкі кафедральны сабор у вернікаў адабралі і размясцілі ў ім музей атэізму. Яго наведаў верны бальшавік таварыш Варашылаў і загадаў падарваць культавае збудаванне, каб не служыла мішэнню варожым гарматам. Загад выканаць перашкодзіла вайна. Немцам сабор быў да фені, і яны не перашкаджалі вернікам выкарыстоўваць яго па прызначэнні. Пасля перамогі сталінцы зноў адабралі будынак у вернікаў. Цяпер ён належыць царкве:


Кожны знайшоў сваю дзірку:





ПЯЧОРЫ

Пераехалі ў памежны з Эстоніяй горад Пячоры:


Найбольш рассмяшыла, што назва “Пячоры”, паводле пскоўскага экскурсавода, паходзіць ад маскоўскага слова “пещеры” а не беларускага “пячоры”, у якім усе літары супадаюць:


Найбольш уразіла, што наведаць пячоры, размешчаныя на тэрыторыі Свята-Успенскага Пскоўска-Пячорскага манастыра удаецца рэдкім турыстам. Туды пускаюць толькі вернікаў, паломнікаў ды валанцёраў. Пскоўскі экскурсавод Лена здзіўлялася, што лепельскаму “Лідэру” ўдалося ўламаць самога намесніка пскоўскага манастыра:


У манастыры нашых прыгожых жанчын загарнулі ў нейкія хламіды:


Пад зямлёй круглы год трымаецца вільготнасць 98%, +5 градусаў цяпла, цемра. Яны ператвораныя ў падземны могільнік (брацкую магілу) святароў усіх пакаленняў. Пасля такой характарыстыкі ахвочых спусціцца пад зямлю засталося два з паловай дзесяткі:


У пячорах забаронена фатаграфаваць:



З радасцю вярнуліся з таго ў гэты свет:


ІЗБОРСК

Ізборская крэпасць усіх ашаламіла сваёй грандыёзнасцю:





Смешна выглядае старадаўняя гармата:


А цяпер да помніка прыроды - у Ізборска-Мальскую даліну:


Найбольш уразілі Славенскія крыніцы:


Яны б’юць з горнай кручы, быццам дзесьці ва ўкраінскіх Карпатах ці турэцкім Таўры:


Лепельцы, быццам вады крынічнай не бачылі, кінуліся набіраць яе з сабой:


Але на смак нашая з крыніцы ў Церамку не горшая:


Нашмат болей давядзецца напружвацца аўтобусу на зваротнай дарозе - мо тону вады нясуць падарожнікі:

Ці варта пытаць у падарожнікаў пра месца туру ў іх жыцці?

Промотров сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 2 413



31 мая 2015 в 19:48 — 6 лет назад

Адна турыстка даслала мне ўнікальны здымак. Гісторыя сфатаграфаванага аб´екту наступная. Усе сцены пячораў уяўляюць нішы з замураванымі трунамі крутых святароў-нябожчыкаў. Некаторыя з нішаў напаўадчыненыя. У адной даўно ляжыць дужа важны святар. Калі пасля рэвалюцыі савецкая ўлада вырашыла, што ў труне манахі хаваюць каштоўнасці, то даслала чырвонаармейцаў канфіскаваць іх. Служкі рэвалюцыі рашуча паднялі крышку труны. З яе вырвалася полымя і спаліла нахабнікаў. Манах сказаў, што ніякага штучнага падпалу не было. Магчыма, у беспаветранай прасторы назапасіўся нейкі газ, які пры ўзаемадзеянні з паветрам выбухнуў, але сам хоча верыць, што адбылося праяўленне звышсілы. Пасля савецкія навукоцы даследавалі здарэнне, але канкрэтнай высновы не вынеслі. Манах-экскурсавод прапаноўваў усім засунуць руку ў нішу і дакрануцца да труны. Яна да таго адпаліраваная дотыкамі, што здаецца металічнай. Адна кемлівая турыстка засунула ў пралаз руку з мабільнікам і ўпотайкі сфатаграфавала труну. Фотабліскавіцу праз вузкую прастору ніхто не заўважыў. Вось той здымак.

1


05 июня 2015 в 09:19 — 6 лет назад

А почему бы не организовать подобную информацию о всех турах лепельчан? Глядишь, обыватели посмотрели бы, прочитали бы и повалили бы в турагентства за путёвками.

1




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ