01 окт 2015 в 15:56 — 6 лет назад

Інваліды арганізавалі баль для хворых дзяцей


Да пачатку навучальнага года спонсары выдзелі матэрыяльную падтрымку дезецям інвалідам і дзецяам інвалідаў на набыццё школьнага рыштунку. Трое прадпрымальнікаў-мецэнатаў не пажадалі раскрывацца, яшчэ двое – калектывы райгазу і разліковага цэнтру энергазбыту. Аднак частка ахвяраваных сродкаў спазнілася да 1 верасня. Таму праўленне раённай арганізацыі інвалідаў вырашыла на тую суму правесці восеньскі баль для дзяцей Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі.

Баль адкрывае старшыня праўлення раённай арганізацыі інвалідаў Уладзімір Кніга.

Ён прадстаўляе спонсараў. З’явіцца на баль змаглі толькі прадстаўнікі райгазу.

Бацькоў і дзяцей прывіталі песняй выхаванцы Цэнтра.

Ад інвалідаў выступіў спявак-гітарыст Сяргей Чэрнікаў.

Алена Нагулян сваёй песняй уцягнула ў танцавальнае кола як дарослых, так і дзяцей.

Неўзабаве ўсе прыступныя кінуліся выконваць танец маленькіх качанят.

Пачаліся гульні. Лыжкай трэба было навыперадкі перанесці гародніну з агароду на кухню. Прайгралі дарослыя.

І апалае лісце дзеці сабралі хутчэй за бацькоў.

Раздалі фанты. Я заўжды заракаўся іх браць, паколькі мне ўсялякі раз выпадаў самы горшы, самы цяжкавыканальны. Раней перапаўзаў залу на каленях, танцаваў польку беларускую першы раз у жыцці… А іншым траплялі да смешнага лёгкія заданні. Вось і цяпер я б з лёгкасцю стварыў вобраз птушкі.

Без цырымоніі зымітаваў бы мыццё падлогі сухой анучай.

Аднак рок, як заўсёды, мяне абмінуў. Выцягнуў я такое заданне, якога яшчэ свет не бачыў.

Так мне і трэба, каб ведаў, як дзяцініцца ды ў фанты гуляць! Але ж, калі ўзяўся за гуж… Хрукаў, быццам сапраўдны парсюк, усім на смех.

Пачаўся развітальны танец.

Аднак я ўжо падгледзеў, што яшчэ больш прыемны баль будзе наперадзе - у кухні самадзейныя повары з арганізацыі інвалідаў завіхаліся з самай раніцы.

І пачалося застолле.

Багатае яно было.

А Сяргей Чэрнікаў яшчэ і музыкай падбадзёрыў актыўнае ўжыванне ежы.

Пра Цэнтр. Пры ім выхоўваюцца і навучаюцца 18 дзяцей з цяжкімі шматлікімі парушэннямі здароўя. Двое знаходзяцца на ранняй комплекснай дапамозе, трое праходзяць дашкольнае выхаванне, астатнія навучаюцца ў двух класах, з іх чацвёра атрымліваюць надомнае навучанне.

Промотров сегодня: 2, за неделю: 3, всего: 1 755



TIA
01 окт 2015 в 17:26 — 6 лет назад

Где этот центр находится?



01 окт 2015 в 18:14 — 6 лет назад

У Сельгастэхніцы ў будынку, дзе спачатку размяшчаўся дзіцячы садок, а пазней - прытулак.



02 окт 2015 в 07:13 — 6 лет назад

Зашел навестить детей инвалидов нашего общества чтоб узнать их проблемы в учебе , а оказалось проблем много не только в учебе ,а и в доставке этих детей к месту учебы и тд. Работы будет много не только нам ,но и руководству района в разрешении всех создавшихся проблем.



02 окт 2015 в 19:46 — 6 лет назад

В этом году надеюсь что в нашей организаци будут членами все родители и их дети-инвалиды, мы стараемся всех их ввести в наше Белоруское Общество Инвалидов.



02 окт 2015 в 20:14 — 6 лет назад

Присмаками к чаю наши мероприятия обеспечивают Галина Макарова она помагает в проведении мероприятия запечатлена на фото, и Лепельское "РайПО" возглавляемое Стош Григорием Николаевичом . Вот им наше особое уважение и благодарность.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ