27 мар 2020 в 12:08 — 3 месяца назад

Гиль-Родионов


Групу Радыёнава выдатна характарызуюць вачавідцы, якім тут і аддаём слова: «Гіль-Радыёнаў, які ўсяляк пазьбягаў сутычак з «партызанамі», павыганяў на Лепельшчыне не зь лясоў, а са спаленых ім вёсак без малага тры тысячы беларусаў - бадай вылучна старых, калекаў і кабетаў зь дзяцьмі. Прагнаўшы гэтую гаротную грамаду празь сьпёку й пыл 30 кілямэтраў, ён каля вёскі Іканьнікі зьвярнуўся да яе: - Калі хто з вас зьвенецца да мяне з просьбай дараваньня жыцьця на расейскай мове, дык атрымае яго. Ніхто гэтае чужое мовы ня ведаў, і таму ўсе яны былі пасечаныя з кулямётаў», - успамінае Юрка Віцьбіч.

http://knihi.com/Kastus_Akula/Zmaharnyja_darohi.html#chapter9

Промотров сегодня: 1, за неделю: 5, всего: 928



27 мар 2020 в 12:09 — 3 месяца назад

Кто-нибудь что-нибудь слышал/знает по этому событию?

1


27 мар 2020 в 12:55 — 3 месяца назад

СМЕРЦЬ У ЗЯМЛЯНЦЫ

У кнізе “Памяць. Лепельскі раён” сярод мірных жыхароў вёскі Аношкі Слабадскога сельсавета, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, упамянута і Ефрасіння Пятроўна Броўка, 1924 года нараджэння. У гэтым выданні распавядаецца аб тым, што яна была закатавана і забіта 19 студзеня 1944 года. Акрамя таго, ў кнізе асабліва падкрэсліваецца тое, што гітлераўцы гэтую зусім яшчэ маладую, 19-гадовую дзяўчыну спалілі.

-- Добра ведаю пра абставіны гібелі Ефрасінні Броўка, - успамінаў былы сувязны партызанскай брыгады імя Сталіна Мікалай Гарбачоў. –- У той дзень у Аношках размясцілася адно з падраздзяленняў так званых “народнікаў” –- брыгады “Рускай вызваленчай народнай арміі” на чале з генералам Б.У. Камінскім (або 29-й грэнадзерскай дывізіі СС -"першай расійскай"), якая яшчэ ў жніўні 1943 года была перадыслацыравана ў Лепельскі раён з Арлоўскай вобласці. Брыгада была ўкамплектавана ў асноўным ураджэнцамі Арлоўшчыны.

Група гэтых “народнікаў” неяк заўважыла, што Ефрасіння Пятроўна вяртаецца з ускрайку лесу, куды яна на невялікі час адлучылася. Нічога падазронага ў гэтым па-сутнасці не было, паколькі лясны масіў ушчыльную падыходзіў да населенага пункта і мала чаго там мог рабіць любы жыхар вёскі Аношкі. Тым больш удзень, у светлую частку сутак. Аднак (расійскія) гітлераўцы ўсё ж вырашылі “прычапіцца” да Ефрасінні Броўка, што нібыта яна сувязная партызан і хадзіла на сустрэчу з імі. Запатрабавалі, каб паказала, дзе знаходзяцца народныя мсціўцы. І на некалькіх запрэжаных у сані конях паехалі разам з ёй у лес. Вярнуліся фашысты ўжо прыцемкам, але без дзяўчыны. Прытым былі яны нейкія ўжо вельмі задаволеныя, усмешлівыя. А адсутнасць Ефрасінні Пятроўны патлумачылі тым, што яна нібыта пайшла ў госці да родных у суседнюю вёску.

Прайшоў адзін дзень, другі, трэці… А Ефрасіння Броўка так і не з’явілася дадому. І толькі праз пэўны час сталі вядомы абставіны знікнення,а,дакладней, трагічнай яе гібелі.

Ефрасіння Пятроўна сапраўды ніякіх сувязяў з партызанамі не падтрымлівала, аб чым адразу і сказала “народнікам”. Аднак гэта іх па-сутнасці і не цікавіла, яны проста вырашылі над ёй паздзеквацца, а потым забіць. Што і зрабілі. Толькі прымусілі яе перад гэтым паказаць некалькі пустых зямлянак, якія пабудавалі ў глухім лясным кутку мясцовыя мірныя жыхары ў выглядзе своеасаблівых схованак на выпадак нямецкіх карных аперацый. А затым (расійскія) гітлераўцы непасрэдна здзейснілі сваю ганебную задуму. Каб жа поўнасцю схаваць сляды сваіх жудасных здзекаў над дзяўчынай, вырашылі яе, магчыма, яшчэ жывую, спаліць у адной з гэтых зямлянак. Ды не ўлічылі тое, што на двары была сцюдзёная зіма, віхурыла мяцеліца, бярвенні і іншыя часткі запаленай імі зямлянкі адсырэлі і поўнасцю не згараць, а нібыта спачатку вельмі моцна палаючы агонь з цягам часу наогул затухне і ўвесь жудасны малюнак злачынства, якое яны здзейснілі над Ефрасінняй Броўка, убачаць людзі. Што і здарылася на самой справе.

(Мікола Гарбачоў, кніга прозы "Ліхалецце і стварэнне", Мінск, выдавецтва "Кнігазбор", старонкі 71-72)

4


27 мар 2020 в 21:26 — 3 месяца назад

Игорь Самохвалов, у мемуарах Тіткова І.Ф. ёсць пра пераход Гіль-Р-ва да партызан.

Ці ёсць помнік ля Іканьнікаў?

1


27 мар 2020 в 22:20 — 3 месяца назад

Мартин Минчук! Як мне паведаміў адзін вельмі вядомы, аўтарытэтны краязнаўца з Шуміліна, на вялікі жаль, і на Шуміліншчыне маюцца прыкладна такія ж праблемы з увекавечаннем месц масавых растрэлаў, знішчэння менавіта партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, як, напрыклад, той жа брацкай магілы на Лепельшчыне, дзе пахавана 850 чалавек на выездзе з горада Лепеля ў бок Полацка. Хутчэй за ўсё гэта мэтанакіравана і асэнсавана робіцца ўжо дзясяткі гадоў на ўсіх узроўнях дзяржаўнай улады ў Беларусі - рэспубліканскай, абласных і раённых. Ды і што яшчэ можна было чакаць, калі яшчэ зусім нядаўна на высокіх дзяржаўных пасадах, прынамсі, нават на Лепельшчыне знаходзіліся дзеці асоб, якія актыўна супрацоўнічалі з гітлераўцамі, падтрымлівалі іх у 1941-1944 гадах, і таму адпаведна выхоўвалі ў сем´ях сваіх нашчадкаў, не кажучы ўжо пра ўнукаў гэтых людзей?!

2


27 мар 2020 в 22:23 — 3 месяца назад

у мемуарах Тіткова І.Ф. ёсць пра пераход Гіль-Р-ва да партызан.

Ці ёсць помнік ля Іканьнікаў//

Цикавиць канкрэтна эпизод пра 3000 растрэляных.



28 мар 2020 в 02:30 — 3 месяца назад

P.S. Мартин Минчук! Крыху больш за год таму назад мне ў Мінску давялося стаць выпадковым сведкам таго, як высокая службовая асоба рэспубліканскага ўзроўню шчыра абуралася тым, што ў Савеце Міністраў Беларусі стала ўжо звычайнай з´явай гаварыць пра партызан. як пра "бандытаў", а, як вядома, мудрая народная прымаўка сцвярджае: "Рыба гніе з галавы!"

1






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ