30 лістапада ў Віцебскім касцеле Езуса Міласэрнага прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму Дню інваліда.
Удзельнікамі сталі людзі з інваліднасцю Віцебска і Лепеля. З Лепеля прыехалі – Лепельская РА ГА “БелТIЗ” і інваліды якiя наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання пры тэратырыальным цэнтры. Арганізавала гэтае мерапрыемства для людзей з інваліднасцю добраахвотная каталіцкая арганізацыя "Карытас". Некалькі слоў аб місіі "Карытас".
Місія «Карытас»
Карытас Віцебскай дыяцэзіі — гэта дабрачынная арганізацыя, місіяй якой з’яўляецца аказанне дапамогі ў духу Евангельскай любові, якая дае надзею на годнае жыццё людзям, што аказаліся ў цяжкай сітуацыі.
Ажыццяўленне місіі Карытас Віцебскай дыяцэзіі выцякае з запавету любові, дадзенага Хрыстом, служэння людзям, нягледзячы на іх веравызнанне, светапогляд, нацыянальнасць, расу ці палітычныя погляды.
Карытас Віцебскай дыяцэзіі ў сваёй дзейнасці перш за ўсё рэалізуе запавет любові да бліжняга, нясе падтрымку і надзею на годнае жыццё.
Распачалoся мерапрыемства ў касцёле Езуса Міласэрнага.
З вялікім інтарэсам слухалі госці аповед пробашча Андрэя Аніскевіча аб касцёле.
Потым прысутныя разам прачыталі малітву “Ойча наш” і рушылі ў кафе, дзе і прайшла асноўная частка мерапрыемства.
Далейшая праграма складалася з смачнага абеду, розных гульняў.....і вядома ж дыскатэкі.
Я хачу скончыць свой аповяд аб гэтым мерапрыемстве словамі Яна Паўла II....
«Вядома, што інвалід – гэта чалавек адзіны і непаўторны ў сваёй высокай годнасці, які патрабуе не толькі апекі, але перш за ўсё любові, што становіцца прызнаннем, паважаннем і інтэграцыяй».
Есть Любовь, есть Надежда, ВЕРА - будет. Спасибо всем неравнодушным. Особая благодарность Андрею и Даше.