15 дек 2019 в 17:16 — 1 месяц назад

Паглядзіце ў сямейныя архівы, можа вашы дзяды-прадзеды таксама ваявалі


Зараз, праз 80 гадоў пасля тых падзей, мы можам толькі здагадвацца, колькі ўраджэнцаў лепельскай зямлі прайшлі праз Савецка-фінляндскую вайну 1939-1940 гг. У дадзеным відэароліку мы з краязнаўцам Валерыем Тухтам спрабуем хаця б прыблізна высветліць гэтую лічбу. Паглядзіце сямейныя архівы, магчыма і вашы продкі таксама прайшлі праз гарніла Зімовай вайны?

Промотров сегодня: 1, за неделю: 18, всего: 860



16 дек 2019 в 09:29 — 1 месяц назад

Малайцы, мальцы! Добрую справу задумалі. Гэтая вайна замоўчвалася ва ўсе эпохі развіцця грамадства. Гаварыць дазвалялася, а даследаваць перашкаджалася. На дзяржаўным узроўні ніхто за гэта не возьмецца.

1
1


16 дек 2019 в 11:41 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, А навошта на дзяржаўным? Як паказвае практыка, у апошнія дзесяцігоддзі гістарычныя даследванні найбольш паспяхова вядуць менавіта дылетанты -- людзі па першай адукацыі далёкія ад гістарычнай навукі. І ў іх атрымліваецца нашмат лепш, чым у прафесійных гісторыкаў. Чаму так?

1


16 дек 2019 в 12:43 — 1 месяц назад

Базыль, таму што працуюць ад душы і за бясплатна, а не за грошы і пад дыктоўку начальства.

1


16 дек 2019 в 13:29 — 1 месяц назад

Тут не всё так однозначно. В нынешнее время у дилетантов действительно "поспехау" может быть больше,чем у профессионалов. Почему?

Во первых. Профессионалы хочешь-не хочешь подвержены определённым стереотипам. Получая историческое образование они пропитываются получаемыми знаниями довольно глубоко,а просто так отбросить уже изведанное не так то легко.

Во вторых. Дилетанты,когда берутся за неведомое им,не боятся принародно обосраться. Я,например,когда в первый раз взялся делать кирпичную кладку совершенно не боялся. Ну,не получится,ну и что? Я ж не каменщик,какой с меня спрос?! Получилось,кстати,по уверениям профессионала,на твёрдую тройку. Прораб сказал,что класть облицовку он бы мне ни за что не доверил,а вот ляпать простенки под штукатурку запросто.

В третьих. В исторической науке весьма размытые критерии. Что правда,а что неправда? Работу каменщика оценить легко. Берёшь уровень,берёшь правИло и смотришь вертикальность,горизонтальность,ровность,ширину швов,заполненность швов и т.д. На всё есть нормы и допуски в отклонениях от нормы. А в изложении истории где правда? Помню,в одной из своих передач некий, якобы историк,Эдвард Радзинский вещал с телеэкрана -"Так вот что они замышляют,-думала Екатерина II..." Я чуть с дивана не рухнул! Это ж надо-надо,-Радзинский доподлинно знает,что именно думала Екатерина Великая в тот конкретный момент! Сейчас чтобы прославиться,бывает достаточно обосрать и отвергнуть всё то,что говорилось ранее...

4
1


18 дек 2019 в 00:14 — 1 месяц назад

Адзін з самых гісторыкаў-аматараў Марк Салонін. Па першай адукацыі ён інжынер-канструктар у авіяцыі, а цяпер,акрамя іншага даследчык гісторыі. Распавядае якраз пра Савецка-фінляндскую вайну.

https://www.youtube.com/watch?v=KN4BA3hexlk



20 дек 2019 в 10:00 — 1 месяц назад

Восем чалавек (пакуль што) пазначылі, што іх дзяды ваявалі на Савецка-фінляндскай вайне. Дзякую вам. А ці змаглі б вы ўказаць іх пайменна? Я б перадаў гэтыя звесткі краязнаўцу-аматару Валерыю Тухту, ён указваў, што з нашага раёна былі мабілізаваны больш за 2000 чалавек.

Дарэчы, ці згодныя вы з перыядызацый Савецка-фінляндскай вайны марка Салоніна?

І этап з 30 лістапада 1939 г. па 13 сакавіка 1940 года;

ІІ этап з 25 чэрвеня па снежань 1941г.;

ІІІ этап з 21 чэрвеня па 9 жніўня 1944 года;

Заканчэннем вайны з´яўляецца падпісанне мірнага дагавора 10 лютага 1947 года.



20 дек 2019 в 10:55 — 1 месяц назад

Базыль, я конечно не считаю себя специалистом, но поскольку вопрос адресован по-сути всем посетителям сайта - отвечу: как можно две разные войны считать этапами одной. По результатам войны 1939-1940 г.г. был подписан в Москве 12 марта 1940 года Мирный Договор между Союзом Советских Социалистических Республик и Финляндской Республикой, которым установили и госграницу и обязались "взаимно воздерживаться от всякого нападения". Эдак можно и 1 и 2 мировые войны считать этапами одной с перемирием с 1918 по 1939 г.г.



20 дек 2019 в 23:22 — 1 месяц назад

Виктор Ленчевский,

1. Наконт І і ІІ Сусветных войнаў. У 1919 годзе галоўнакамандуючы французскімі Узброенымі сіламі маршал Францыі Фердынанд Фош пасля таго, як прачытаў умовы Версальскага мірнага дагавора, усклікнуў: «Гэта не мір, гэта перамір´е на 20 гадоў!..».

2. Еўрапейскія гісторыкі лічаць Першую Сусветную вайну больш значнай падзеяй, чым Другую Сусветную, і ў сваю чаргу Другую лічаць лагічным працягам першай.

3. Пасля Маскоўскага мірнага дагавора, напісанага пад сталінскую дыктоўку, ад 13 сакавіка 1940 года зноў ваявалі ажно да 1944 года. Напэўна, не зусім ён адпавядаў інтарэсам бакоў, што зноў за зброю ўзяліся. Шэраг баявых дзеянняў паміж СССР і Фінляндыяй я б таксама лічыў адной вялікай вайной, бо яны ўсё ж такі не былі раскінуты далёка па часе і ў ёй кожны бок ставіў перад сабой і стараўся дасягнуць адных і тых жа мэтаў.

4. А Парыжскі мірны дагавор ад 10 лютага 1947 года аказаўся нашмат больш даўгавечным.

5. Для агульнага развіцця. Фармальна вайна паміж СССР (і Расіяй, як яго правапераемніцай) і Японіяй дагэтуль не завершана, бо не заключаны і не падпісаны мірны дагавор паміж імі.







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




НА ГЛАВНУЮ